Валянціна Васілеўна Вірасава |
Дата нараджэння |
29 ліпеня 1947(1947-07-29) (77 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Вірасава.
Валянціна Васілеўна Вірасава (нар. 29 ліпеня 1947, г. Рагачоў, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыла ў 1972 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін: В. М. Волчак, А. П. Воінаў, А. А. Воінаў, В. І. Анікін). У 1972—1976 гадах працавала ў Мінскім аддзяленні інстытута «Дзіпрабудматэрыялы»; у 1976—1990 гадах у інстытуце «Мінскграмадзянпраект», з 1990 года ў інстытуце «Інкапраект», адначасова ў 1990—2008 гадах дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Вірасавай В. В.».
Член Саюза архітэктараў з 1983 года.
Творчасць
Асноўныя працы: праектаванне розных аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння ў Салігорску і Слуцку (1976—1990); дзіцячая абласная бальніца на 600 коек у а. Бараўляны Мінскага раёна (1986—1990); бальнічны комплекс на 1200 коек у г. Нягань Цюменскай вобласці (1999—2002); маладзёжны цэнтр «Айсберг» з міні-магазінамі па вул. Я. Коласа, 37 (2004—2008), група жылых дамоў па 2-м Брэсцкім завулку (будаўніцтва 2003—2004), рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па 3-м Загарадным завулку, 4а (2005—2006) усе ў Мінску; жылая забудова сацыяльнага прызначэння ва Уздзе (2003—2008); комплекс будынкаў інкубатара малога прадпрымальніцтва па вул. Мінская, 5 у г. п. Калодзішчы Мінскага раёна (2005—2006), 1-я чарга рэканструкцыі будынка з надбудовай паверху (2005—2006), рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка з надбудовай і прыбудовай па вул. Серафімавіча, 19 у г. Мінску (2007—2008, па эскізным праекце СП «КМК-2»).
Зноскі
Літаратура
- Вирясова Валентина Васильевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)