Няцотны бок вуліцы пачынаецца з дома № 11, а цотны — з № 2.
Архітэктура вуліцы спалучае сучасныя шматпавярховыя дамы, 4-павярховыя панэльныя дамы пасляваенных часоў, індывідуальную забудову. Ідзе тэндэнцыя пераўтварэння прыватных кватэр 4-павярховых «сталінак» у офісы[4].
Дом № 19 быў будынкам школы, а цяпер там дзейнічае Хрысціянскі сацыяльны цэнтр Каталіцкай царквы, дзе на беларускай мове праводзіцца навучанне дзяцей розным ведам і навыкам узроўня дзіцячага сада і школы[5].
↑У атласе "Улицы Минска. План города, справочник" (под ред. И. Чумак и др. 18-е издание, Минск "Квадрограф", 2020) на старонцы 84 памылкова сцвярджаецца, што да 1953 г. вуліца Серафімовіча мела назву "Іванаўскай"