Вуліца Паўла Шпілеўскага — вуліца ў мікрараёне Лошыца Ленінскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў 2002 годзе ў гонар беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста і тэатральнага крытыка Паўла Шпілеўскага.
Размяшчэнне
Пачынаецца ад скрыжавання з Ігуменскім трактам, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Уладзіслава Сыракомлі. Таксама перасякаецца з вуліцай Язэпа Драздовіча. Ідзе паралельна вуліцам Іосіфа Гашкевіча і Каруся Каганца.
Грамадскі транспарт
Па вуліцы пралягаюць аўтобусныя маршруты №65 і №124. Недалёка ад вуліцы знаходзіцца чыгуначны прыпанак «Лошыца».
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Асноўныя магістралі | | |
---|
Плошчы | |
---|
Вуліцы і завулкі | |
---|
|