Вуліца размешчана на поўдзень ад чыгуначнай лініі Мінск—Орша. На вуліцы знаходзіцца адзіны выхад са станцыі метро «Пралетарская»; паблізу — чыгуначная станцыя Мінск-Усходні. У 200 метрах ад пачатку вуліцы размешчаны Партызанскі праспект і вуліца Леніна. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Забудова
Забудова вуліцы — жылыя будынкі ў 3-4 паверхі, на скрыжаванні з вуліцай Рыбалка размяшчаюцца складскія памяшканні.
Першая забудова вуліцы адносіцца да 1925—32 гадоў. Першапачаткова вуліца Батарэйная ўваходзіла ў склад пасёлка «Камінтэрн», дзе пражывалі пераважна працоўныя кандытарскай фабрыкі «Камунарка».