Чырвонаармейская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска, у Ленінскім раёне. Першая вядомая назва — Кашарская, потым, да 1866 года называлася Батальённай[1], затым, да 1919 года — Скобелеўскай, у гонар расійскага генерала Міхаіла Скобелева.
У 1918 годзе на вуліцы знаходзіўся бальшавіцкі арсенал, які вечарам 19 лютага таго года быў заняты ўзброенымі групамі палякаў, звязаных з Польскай вайсковай арганізацыяй і І Польскім корпусам. Гэта дазволіла ўзброіць 200 польскіх мінскіх антыбальшавіцкіх добраахвотнікаў. Гэтая падзея была адным з польскіх поспехаў у часе акцыі раззбраення бальшавіцкіх войск у Мінску і дапамагла заняць горад на некалькі дзён беларускімі і польскімі вайсковымі фарміраванням[2][3].
↑Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 225. ISBN 978-83-231-2484-9.
↑Oleg Łatyszonek: Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 1995, s. 75-78. ISBN 83-903068-5-9