Аўтазаводская лінія
|
|
|
Першамайская (трансліт.: Pieršamajskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Купалаўская» і «Пралетарская». Адкрыта 28 мая 1991 года, праз 5 месяцаў пасля першага ўчастку Аўтазаводской лініі. Адзіная станцыя ў Мінскім метрапалітэне з бакавым размяшчэннем платформаў.
Гісторыя
Пабудавана па праекце архітэктараў У. Целяпнёва, А. Пятрова і мастака Ю. Каралевіча[1]. Першапачаткова станцыя, праектная назва якой была «Сацыялістычная»[2], праектавалася з астраўной платформай, аднак пры будаўніцтве былі дапушчаны тэхнічныя памылкі — у прыватнасці, не ўлічана прысутнасць пылаватых пяскоў каля рэчышча Свіслачы. У выніку план тунэляў і станцыі быў зменены, а дата адкрыцця станцыі перанесена з 31 снежня 1990 года на першае паўгоддзе 1991 года. Да заканчэння будаўніцтва цягнікі другой лініі праязджалі «Першамайскую» транзітам[3].
Канструкцыя
Калонная станцыя дробнага залажэння, трохпралётная (адзін пралёт схаваны). Структура вестыбюля — двухузроўневая, лесвіцы з верхняга вядуць да платформаў, размешчаных на ніжнім узроўні.
На тарцавой сцяне вестыбюля размешчана мастацкая кампазіцыя. У аздабленні выкарыстаны пераважна белы мармур і шэры граніт.
На станцыі ўстаноўлены ліфты, прызначаныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзве празрыстыя шахты выведзены ў цэнтр платформаў з размешчанага на ўзровень вышэй вестыбюля[4][5].
Выхады
Выхады «Першамайскай» размешчаны ў падземных пераходах на вуліцы Леніна, побач з ракой Свіслач, і вядуць да канцэртнай залы «Мінск», завода «Мінск Крышталь», ліцэя БДУ і стадыёна «Дынама».
Фотагалерэя
Зноскі
Спасылкі