«Шабаны» — запланаваная канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна ў паўднёва-ўсходнім кірунку, папярэдняя станцыя на лініі — «Магілёўская». Адкрыццё запланавана пасля 2030 года.
Выхады будуць да Партызанскага праспекта, вуліц Сяліцкага і Ротмістрава.