Раман Ігнацы Францішак Патоцкі [ 2] (28 лютага 1750 , Радзынь-Падляскі — 20 жніўня 1809 , Вена ) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай , пісьменнік, асветнік. Пісар вялікі літоўскі (1773—1783), маршалак надворны (1783—1791) і вялікі літоўскі (1791—1792).
Біяграфія
З магнацкага роду Патоцкіх герба «Пілява », сын Яўстаха , чашніка кароннага, і Мар’яны з Концкіх . Меў брата Станіслава Костку .
У малым веку
Навучаўся ў Варшаве (1758 —1765 ) і ў Рыме (да 1770 ). Пэўны час знаходзіўся ў Францыі , у 1771 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. 3 1770-х наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага .
Атрымаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, быў маршалкам Пастаяннай Рады (1778—1780). 3 утварэннем Адукацыйнай камісіі (1773) адзін з галоўных яе дзеячаў, узначаліў Таварыства элементарных кнігаў .
Быў адным з лідараў рэфарматарскай партыі на Чатырохгадовым сойме (1788—1792) і адным з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791 года . За ўдзел у выпрацоўцы Канстытуцыі атрымаў прызначэнне на пасаду міністра паліцыі абодвух народаў у Стражы Праў , праз што выйшаў з складу Адукацыйнай камісіі.
У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) выконваў абавязкі адсутнага вайсковага міністра. У 1792—1794 гадах у эміграцыі ў Саксоніі . Адзін з арганізатараў паўстання Т. Касцюшкі (1794). Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзелу замежных інтарэсаў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў.
Пасля падаўлення паўстання расійскія ўлады зняволілі І. Патоцкага ў Пецярбургу . 3 1796 года жыў у Аўстрыі .
У шлюбе з Альжбетай Любамірскай меў дачку Крысціну.
Быў пладавітым пісьменнікам, аўтар «Pamiętnik o ustanowieniu porządku w nauce prawa cywilnego» і іншых твораў.
Зноскі
Літаратура
Ігнацы Патоцкі — продкі