Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім спачатку падтрымаў Сапегаў, аднак пасля смерці караля і вялікага князя перайшоў у апазіцыю разам са сваім братам Дамінікам Міхалам, ваяводам полацкім, да Міхала Сервацыя Вішнявецкага і Пацеяў.
Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі ў часе кампаніяў 1673—1698, аднак не выявіў таленту вайскавода.