Ігнацы Блажэй Францішак Красіцкі (польск.: Ignacy Błażej Franciszek Krasicki, 3 лютага1735 — 14 сакавіка1801) — польскі рэлігійны дзеяч і паэт, біскуп вармінскі з 1767, архібіскуп гнезненскі з 1795, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў польскага Асветніцтва.
Жыццё і творчасць
Нарадзіўся ў збяднелай магнацкай сям'і. У 1743–1750 гадах Красіцкі вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Львове. 1 мая 1751 г. Паступіў у семінарыю пры касцёле св. Крыжа ў Варшаве. Быў пахаваны ў кафедральным саборы ў Берліне.
Некаторыя творы Красіцкага былі вядомымі ва ўсёй еўрапейскай літаратуры і былі перакладзены на шмат моў (лацінскую, французскую, нямецкую, італьянскую, рускую, чэшскую, харвацкую, славенскую і венгерскую). У 1767 годзе быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава, а пасля ў 1774 годзе ордэнам Белага Арла.