Джэрэмі Бэнтам англ. : Jeremy Bentham
Дата нараджэння
15 лютага 1748 (1748-02-15 ) [ 1] [ 2] […]
Месца нараджэння
Дата смерці
6 чэрвеня 1832 (1832-06-06 ) [ 1] [ 2] […] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька
Jeremiah Bentham [d] [ 6] [ 7]
Маці
Alicia Woodward Grove [d] [ 6]
Род дзейнасці
філосаф , купец , адвакат , палітолаг , суфражыстка , праваабаронца , юрыст , animal rights advocate , пісьменнік , эканаміст , дзеяч Рэфармацыі , палітычны тэарэтык , reformator
Навуковая сфера
паліталогія , сацыялогія , псіхалогія
Навуковае званне
магістр права
Альма-матар
Оксфардскі ўніверсітэт
Вядомы як
вынаходнік , ідэолаг
Подпіс
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Джэ́рэмі Бэ́нтам (англ. : Jeremy Bentham ; 15 лютага 1748 , Лондан — 6 чэрвеня 1832 , Лондан ) — англійскі асветнік , вынаходнік , адзін з заснавальнікаў ідэалогіі неалібералізму .
Біяграфія
Джэрэмі Бэнтам нарадзіўся ў багатай сям’і ў Лондане . Да 3 гадоў навучыўся чытаць і размаўляць на лацінскай мове . У 7 гадоў — іграць на скрыпцы . У 12 гадоў быў накіраваны бацькам навучацца ў Каралеўскі каледж Оксфардскага ўніверсітэта . У 1769 г. атрымаў ступень магістра права .
Працаваў прыватным адвакатам у Лондане . У 1786 —1787 гг. жыў разам з братам Сэмюэлам Бэнтамам у Крычаве , дзе падрыхтаваў праект Паноптыкона . Пасля вяртання ў Вялікабрытанію актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, выступаў за рэформу права і кадыфікацыю заканадаўства, вёў перапіску з вядомымі палітыкамі і эканамістамі , у тым ліку Адамам Смітам . Прапанаваў некалькі вынаходніцкіх праектаў. Аднак ніводны пры яго жыцці не быў рэалізаваны. Удзельнічаў у заснаванні Універсітэцкага каледжа ў Лондане .
Пасля смерці па яго асабістаму тастаменту яго цела было публічна анатамавана , галава і шкілет запоўнены сенам і муміфікаваны . З 1850 г. мумія захоўваецца для ўсеагульнага агляду ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане.
Зноскі
Літаратура
Crimmins, J. Secular Utilitarianism: Social Science and the Critique of Religion in the Thought of Jeremy Bentham / James E. Crimmins. — Oxford : Clarendon Press, 1990 ISBN 978-0198277415
Эткинд, А. Внутренняя колонизация. Имперский опыт России / Александр Эткинд. — М. : Новое литературное обозрение, 2014 ISBN 978-5-4448-0151-2
Спасылкі
Джэрэмі Бэнтам — продкі
Слоўнікі і энцыклапедыі Генеалогія і некрапалістыка