Оксфард (англ.: Oxford) — горад у Вялікабрытаніі, сталіца графства Оксфардшыр. Вядомы дзякуючы найстарэйшаму ў англамоўных краінах і аднаму са старэйшых у Еўропе вышэйшых навучальных устаноў — Оксфардскаму ўніверсітэту. Гэты ўніверсітэт — другі па рэйтынгу (пасля Кембрыджа) у Вялікабрытаніі. У ім навучаліся больш 50 нобелеўскіх лаўрэатаў.
Оксфард размяшчаецца на беразе Тэмзы. Прамежак ракі, якая працякае праз горад (10 міль) называюць The Isis. У 2007 у ім пражывала 151 000 чалавек.
О́ксфорд // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 474—475. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.