Набліжаны вялікага князя Аляксандра, садзейнічаў яго абранню ў 1501 годзе каралём польскім. Падпісаў Мельніцкі акт у 1501 годзе, але пазней падтрымліваў палітыку вялікага князя Аляксандра, скіраваную на адмену мельніцкіх дамоўленасцяў. Пасол у Маскву ў 1507 і 1508 гадах.
У шлюбе з Альжбэтай Гаштольд меў 2 дачок і 3 сыноў, якія ўсе памерлі ў дзяцінстве; у шлюбе з Багданай Лукомскай — 2 дачок; у шлюбе з Ганнай Кішкай — сыноў Мікалая (Чорнага) і Яна.
Першая жонка Альжбэта тастаментам запісала мужу свае пасажныя маёнткі, але ў 1503 годзе яе брат Альбрэхт Гаштольд пачаў справу за вяртанне маёнткаў сабе як «блізкіх», бо паводле звычаяў перажыўшы сваіх дзяцей Альжбэта не магла запісаць іх мужу. Радзівіл звяртаўся нават да Папы Рымскага, што было аспрэчана вялікім князем як неадпаведнае традыцыі, але ўрэшце вымушаны перадаць жончыны маёнткі Гаштольду[4].