24 снежня
24 снежня — трыста пяцьдзясят восьмы (трыста пяцьдзясят дзявяты ў высакосны год ) дзень года па Грыгарыянскім календары .
Падзеі
Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей
805 : Карл Вялікі выдае ўказ, паводле якога ўказаным гарадам забараняецца гандляваць зброяй са славянамі .
1165 : Вільгельм I Леў быў каранаваны як кароль Шатландыі
1853 : Непадалёк ад берага штата Каліфорнія пацярпеў крушэнне амерыканскі параход «Сан-Францыска»; у катастрофе загінулі 240 чалавек.
1906 : У амерыканскім мястэчку Брант Рок (штат Масачусетс ) канадзец Рэджынальд Фесендэн першым у свеце перадаў па радыё музычную праграму.
1924 : Албанія стала рэспублікай.
1942 : Праведзена першае выпрабаванне ракеты FZG76 (пазней вядомай як «Фау-2»), створанай пад кіраўніцтвам Вернера фон Браўна .
1951 : Лівія абвясціла незалежнасць ад Італіі .
1953 : У выніку актыўнасці вулкана Руапеху (Новая Зеландыя ) быў змыты селявымі патокамі пасажырскі цягнік.
1970 : Вынесены прысуд па «Ленінградскай самалётнай справе». У чэрвені гэтага года ў горадзе Прыазерску былі арыштаваныя дзве групы людзей (12 чалавек), якія хацелі захапіць самалёт, каб збегчы ў Ізраіль . Двое (Марк Дымшыц і Эдуард Кузняцоў) былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, астатнія да зняволення. 30 снежня быў прызначаны касацыйны суд, які замяніў смяротнае пакаранне 15 гадамі.
1976 : Адкрыты Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей .
1982 : У Магілёве адкрыты музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі .
1991 : Апошняе ўзнагароджанне званнем Героя Савецкага Саюза . Ім стаў афіцэр-падводнік Леанід Міхайлавіч Саладкоў.
Нарадзіліся
Ава Гарднер
3 да н.э. : Гальба , імператар рымскі
1167 : Іаан Беззямельны , кароль Англіі
1491 : Ігнацій Лаёла , заснавальнік Таварыства Ісуса
1709 : Іаган Эвангеліст Хольцэр , нямецка-аўстрыйскі мастак
1798 : Адам Міцкевіч , паэт, ураджэнец Беларусі, пісаў на польскай мове (пам. 26.11.1855 )
1818 : Джэймс Джоўль , брытанскі фізік
1837 : Ханс фон Марэ , нямецкі мастак
1882 : Якуб Аброўскі , чэхаславацкі мастак, скульптар і графік
1891 : Хуан Рамон Хіменес , іспанскі пісьменнік
1891 : Адам Пучкар-Хмялеўскі , беларускі рэлігійны дзеяч (пам. 1.9.1938 )
1904 : Алесь Дудар , беларускі паэт, крытык, перакладчык (пам. 29.10.1937 )
1907 : Анатоль Шыбнёў , беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (пам. у 1990 )
1921 : Закі Нуры , татарскі паэт
1922 : Ава Гарднер , амерыканская актрыса
1934 : Сцепан Месіч , прэзідэнт Харватыі
1946 : Леанід Філатаў , рускі акцёр, пісьменнік, рэжысёр
1957 : Хамід Карзай , прэзідэнт Афганістана
1971 : Рыкі Марцін , пуэртарыканскі спявак і акцёр
1980 : Маар'я-Лійс Ілус , эстонская спявачка
Памерлі
Васка да Гама
Святкуюць
Крыніцы