Хамід Карзай нарадзіўся 24 снежня1957 года ў Кандагары ў арыстакратычнай сям’і аднаго караля Захір-шаха сенатара Абдул Ахада Карзая. Выхадзец з пуштунскага клана Папалзай ўплывовага племя Дурані, прадстаўнікі якога кіравалі Афганістанам на працягу двух стагоддзяў.
Вучыўся спачатку ў Кабуле, а калі яго сям’я эмігравала ў Пакістан пасля ўводу ў Афганістан савецкіх войскаў у канцы 1979 года, Хаміда паслалі на вучобу ў аспірантуру па спецыяльнасці паліталогія ў Хімачальскі ўніверсітэт (Сімла, Індыя). У час грамадзянскай вайны ў Афганістане разам з іншымі маджахедамі ўдзельнічаў ва ўзброенай барацьбе супраць улады Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (з 1978) і савецкіх войск (з 1979). Пасля прыходу муджахідаў да ўлады (красавік 1992) намеснік міністра замежных спраў. У гады праўлення талібаў (1996—2001) у эміграцыі, пасля іх выгнання з Кабула ў лістападзе 2001 года на Бонскай канферэнцыі выбраны старшынёй часовай Адміністрацыі Афганістана. У ліпені 2002 года на «Лоя Джырга» (Сходзе прадстаўнікоў народа Афганістана) выбраны прэзідэнтам Пераходнай Ісламскай Дзяржавы Афганістан.