Маар’я-Лійс Ілус (эст. Maarja-Liis Ilus); нар. 24 снежня 1980, Талін) — вядомая эстонская спявачка. Двойчы прадстаўляла Эстонію на Еўрабачанні, у 1996 годзе з Іва Ліна, а ў 1997 годзе — сольна.
Маар’я-Лійс — адзіная спявачка, якая прадстаўляла Эстонію на Еўрабачанні двойчы. Калі ёй было 15 гадоў, яна прадстаўляла Еўрабачанне са спеваком Іва Ліна з песняй «Kaelakee hääl» («Голас караляў»), якая заняла 5-е месца. Праз год яна прадстаўляла сваю краіну з песняй «Keelatud maa» («Забароненая зямля»), якая заняла 8-е месца.
Увосень 2005 года Маар’я-Лійс Ілус удзельнічала ў эстонскай музычнай перадачы «Kaks takti ette» у якасці члена журы. Маар’я была членам журы праграмы «Eesti otsib superstaari» («Эстонія шукае суперстар»), таксама ўдзельнічала ў 3-ім сезоне музычнага шоў «Laula mu laulu» («Спявай маю песню»).
Крыніцы