21 студзеня: «Кераміка ночы», выніковая выстаўка пленэра «Арт-Жыжаль — 2014», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
21 студзеня: у Цэнтры Сучасных Мастацтваў адбылася прэс-канферэнцыя, на якой была прадстаўлена канцэпцыя беларускага павільёна 56-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва – праект «Архіў сведкі вайны» (куратарская група: Аляксей Шынкарэнка, Вольга Рыбчынская). Праект рэалізуецца пры ўдзеле Канстанціна Селіханава, які стаў пераможцам конкурсу куратарскіх канцэпцый, праведзенага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
21 студзеня — 22 лютага: выстаўка жывапісу «Залаты век», мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск[6]
23 студзеня: адкрыццё калектыўнай выстаўкі «Вілейскія далягляды» беларускіх мастакоў Вольгі Гацко, Уладзіміра Сайко, Андрэя Лычкоўскага, Фёдара Ладуцька і Яўгена Шунейкі, выставачная зала Вілейскага краязнаўчага музея[8]
26 студзеня: адбылася сустрэча дыскусійнага клуба на галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Тэма абмеркавання «Што такое сучасны рэалізм? Ці сучасны сучасны рэалізм?» па выніках персанальнай выставы жывапісу Марыі і Мікалая Ісаёнкаў «Двое пад адным дахам». У абмеркаванні прынялі ўдзел экспаненты, мастакі, мастацтвазнаўцы і журналісты: Вольга Архіпава, Мікола Бушчык, Пётра Васілеўскі, Аляксандр Грышкевіч, Сямён Дамарад, Ларыса Міхневіч, Наталля Сяліцкая, Ілля Свірын (Сін), Надзея Усава, Ларыса Фінкельштэйн, Канстанцін Селіханаў, Аляксандр Радаеў.
27 студзеня — 9 лютага: выстаўка жывапісу Антона Вырвы, «Галерэя Мастацтва», Мінск
29 студзеня — 24 лютага: выстаўка «Сустрэча», Галерэя «Вільнюс», Мінск. 16 мастакоў прадставілі каля 50 работ (жывапіс, акварэль, графіка). Сярод аўтараў — Мікалай Ісаёнак, Віталь Чарнабрысаў, Віктар Васюкевіч, Уладзімір Сытчанка, Уладзіслаў Петручык, Юрый Яскевіч, Генадзь Капусцін і іншыя[9]
3 лютага — 28 лютага: выстаўка мастацкага тэкстылю і керамікі «Сем + Два», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
3 лютага — 4 сакавіка: выстаўка «Код памяці», прысвечаная 90-годдзю адзінага ў сваім родзе ў Брэсце і Беларусі горадабудаўнічага помніка драўлянай архітэктуры — калоніі Варбурга. Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Брэст. У экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, выкананыя берасцейцамі ў калоніі імя Варбурга, аўтарскія малюнкі-рэканструкцыі У. М. Губенка, архіўныя здымкі з фонду Амерыканскага габрэйскага камітэта «Джойнт», зробленыя ў 1923—1924 гадах у калоніі Ф. Варбурга, арыгінальныя прадметы і матэрыялы з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і музея Брэсцкай яўрэйскай абшчыны[10]
5 лютага: лекцыя міжнароднага эксперта ў галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў культуры, кіраўніка секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы, прафесара і дэкана факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у БелградзеМілены Драгічэвіч-Шэшыч«Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў», Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»[11]
10 лютага: «Сустрэча з Шапенам...» — творчая вечарына з беларускім мастаком Алесем Пушкіным, Антыкавярня «Дом Фішера», Мінск. Прэзэнтацыя партрэта Фрыдэрыка Шапэна, аўтар Алесь Пушкін. Музыку Шапена выконвалі на фартэпіяна Аляксандра Клінцэвіч, Ганна Ахрэм.
10 лютага — 23 лютага: выстаўка жывапісу Аксаны Еўдакіменка «Дыялог», «Галерэя Мастацтва», Мінск
11 лютага: адкрыццё выставы «Прарок свайго часу. Адам Міцкевіч. Ілюстрацыі і медалі», філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Музее «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя»[12]
12 лютага — 28 лютага: выстаўка скульптуры Сяргея Аганава «XL», Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
5 сакавіка: адкрыццё расійскай фотавыстаўкі «Foundart», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
6 сакавіка — 21 сакавіка: выстаўка «Святочныя іконы» па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча). Выстаўка арганізавана Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
6 сакавіка — 24 сакавіка: мастацкая выстаўка «Gvalt» («Гвалт»), прымеркаваная да выпуску аднайменнага альбома беларускага гурта «Гаротніца», галерэя Беларускага саюза дызайнераў, Мінск
17 сакавіка: «Круглы стол» па пытаннях сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва. Тэма абмеркавання «Актуальна ці сёння сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва? Ці не засталося яно ў мінулым стагоддзі? Што актуальна сёння? Ці варта «сутыкаць ілбамі» сучаснае і актуальнае? Што застанецца ў гісторыі, а што адыдзе ў нябыт?» па выніках персанальнай выстаўкі жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск. У абмеркаванні прынялі ўдзел мастакі, мастацтвазнаўцы і калекцыянеры: Вольга Архіпава, Мікола Бушчык, Пётра Васілеўскі, Мікалай Паграноўскі, Дзяніс Барсукоў, Надзея Усава, Ларыса Фінкельштэйн, Вольга Сазыкіна, Анна Вашчынчук, Віталь Чарнабрысаў, Яўген Ксяневіч, Андрэй Плясанаў(бел. (тар.)) (бел., Аляксандр Радаеў. Мадэратар дыскусіі — Таццяна Маркіна[16].
3 красавіка: вернісаж Васіля Пяшкуна, галерэя «Мастацтва», Мінск
7 красавіка: адкрыццё выстаўкі Тамары Шэлест «Bez Slou», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
10 красавіка — 25 красавіка: выстаўка «Касмадром», прысвечанай Дню касманаўтыкі. Удзельнікі выставы – студэнты факультэта дызайна и дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзялення «Вырабы з керамікі» БДАМ, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
10 красавіка — 19 красавіка: выстаўка жывапісу Сяргея, Эвеліны і Белаславы Крыштаповічаў «Формула вясны», галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
28 красавіка: Аўтарская некамерцыйная канцэптуальная галерэя «Брама» прэзэнтуе: выстаўка «Механізмы: рэфлексіі і метамарфозы», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск. Удзельнікі выстаўкі — Іван Семілетаў, Віктар Копач. Куратар праекта — мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн
28 красавіка: адкрыццё выстаўкі «Вясна 2015», прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі, мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
3 чэрвеня: адкрыццё выстаўкі, прысвечанай 70-годдзю заснавання БДАМ, Палац мастацтва, Мінск
12 чэрвеня — 24 чэрвеня: выстаўка твораў маладых беларускіх мастакоў Вольгі Бычко, Сафіі і Валянціны Піскун «Тры сястры», мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск[19]
17 чэрвеня — 1 ліпеня: персанальная мастацкая выстаўка Віктара Мікалаевіча Мурашова, Палац мастацтва, Мінск
17 чэрвеня — 1 ліпеня: персанальная мастацкая выстаўка Марата Клімава, Палац мастацтва, Мінск
19 чэрвеня — 1 ліпеня: персанальна мастацка выстаўка Абрама Львовіча Куцікава «Час Рыбы», Палац мастацтва, Мінск
19 чэрвеня — 1 ліпеня: Фестываль эксперыментальнага мастацтва ДАХ-ХХVIII «Рэйтан», Палац мастацтва, Мінск
23 чэрвеня — 8 ліпеня: групавая выстава «Дыплом», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў». Арганізавана платформай «Факультэт Агітацыйнай Крытыкі» (ФАК) сумесна са студэнтамі-выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2015 года: Алесяй Галотай, Уладзімірам Грамовічам, Алесяй Жыткевіч, Алесем Кудрашовым, Глебам Аманкулавым і іншымі
2 ліпеня — 3 жніўня: выстаўка твораў жывапісу творчага аб’яднання Беларускага саюза мастакоў «Традыцыя» і Студыі ваенных мастакоў «Рубцы нашай памяці», Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск. Выстаўка прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
8 ліпеня — 17 ліпеня: мастацкі праект Уладзіміра Зленкі і Андрэя Пяткевіча «Мяса», Палац мастацтва, Мінск
8 ліпеня — 17 ліпеня: выстаўка жівапісу Кіма, Алены і Яна Шастоўскіх, Палац мастацтва, Мінск
8 ліпеня — 17 ліпеня: персанальная мастацкая выстаўка Святланы Баранкоўскай «RАD№0», Палац мастацтва, Мінск
19 лістапада — 18 снежня: выстаўка жывапісу Жанны Капуснікавай «Другія Дажынкі», Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мінск
26 лістапада — мастаку Валянціне Шоба з Гродна і скульптару Сяргею Парцянкову з Гомеля прысудзілі прэмію Тэйлара ў час правядзення выстаўкі сучаснага мастацтва «Art Capital» у палацы «Гран Пале», Парыж. Работы творцаў былі прадстаўлены ў экспазіцыі беларускага павільёна[31]
16 ліпеня — Сяргей Друшчыц (нар. 1941), беларускі архітэктар, пачынальнік рэстаўрацыйнай справы ў Беларусі ў «перыяд застоя», доўгі час быў генэральным дырэктарам прадпрыемства «Белрэстаўрацыя»[35]