Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства, куды таксама ўваходзілі мастакі Іван Гаўрыс, Яфім Мінін, Міхаіл Эндэ, былі выдадзены брашуры «Крашаніна» Івана Фурмана і «Беларуская архітэктура» Міколы Каспяровіча.
З лютага па чэрвень у Віцебску выходзіў беларускі тэатральна-мастацкі ілюстраваны часопіс «Трыбуна мастацтва». Усяго выйшла 14 нумароў. Матэрыялы друкаваліся на беларускай і рускай мовах. У праграму выдання ўваходзіла грамадскае абмеркаванне праблем мастацкай творчасці, пошуку жывой сувязі мастацтва і літаратурна-мастацкай крытыкі з народнымі масамі, распрацоўка эстэтычных прынцыпаў беларускага мастацтва, выяўленне ў ім нацыянальнага стылю, развіццё мастацкай самадзейнасці.
6 снежня — Першая Усебеларуская выстаўка, прысвечаная юбілею рэвалюцыі 1905 года і 400-годдзю беларускага кнігадрукавання. У выстаўцы ўзялі ўдзел мастакі Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва. З 1115 твораў, што экспанаваліся, амаль палова была выканана ў розных графічных тэхніках[1]. Сярод графічных твораў экспанавалася 8 экслібрысаў[2]. У складзе выстаўкі быў невялікі раздзел прыкладнога мастацтва і раздзел старажытнага мастацтва. Экспазіцыя была размешчана ў Мінску, у будынку Камуністычнага універсітэта па вул. Універсітэцкай, 27 (цяпер — вул. Кірава, 21). У памяшканні БДМ (будынак царкоўна-археалагічнага музея, потым — Дом мастацтваў) экспанаваліся ўзоры старажытнага мастацтва: крыж Еўфрасінні Полацкай, копіі фрэсак полацкіх цэркваў, кніжныя выданні і інш[3]. Таксама дэманстраваўся абраз XVII стагоддзя «Ушэсце Гасподне», які належыць беларускай школеіканапісу, вывезены этнаграфічнай экспедыцыяй 1921 года са Стэфанаўскай царквы XVII стагоддзя ў Слуцку (зараз знаходзіцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі)[4]. Сярод удзельнікаў выстаўкі — Леў Зевін[5], Аркадзь Астаповіч, Павел Гуткоўскі, Анатоль Тычына, Меер Аксельрод, Алексантэры Ахола-Вало, Генадзь Змудзінскі, Міхаіл Эндэ, Саламон Юдовін і інш.
↑Высоцкая Н. Ф. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. — Мінск: «Беларусь», 1980. — С. 42. — 316 с. — 50 000 экз.
↑Марыя Грамыка. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы ХХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2011. — С. 149. — 168 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.