2018 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
2018 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
- 23 снежня (2017) — 21 студзеня: выстаўка жывапісу Валерыя Шкарубы, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[1]
- 29 снежня (2017) — 2 лютага: юбілейная выстаўка жывапісу Віктара Грамыкі да 95-годдзя народнага мастака, НММ РБ[2]
- 10 студзеня — 11 лютага: выстаўка жывапісу «Паэтыка пейзажа Сямёна Дамарада», НММ РБ[3]
- 5 лютага — 18 лютага: юбілейная выстаўка «Леанід Шчамялёў. Жывапіс», прымеркаваная да 95-годдзя народнага мастака, НММ РБ[4]
- 20 красавіка — 13 мая – персанальная выстаўка твораў мастака Алеся Марачкіна ў Полацкай мастацкай галерэі[5]
- 12 мая — адкрыты помнік Тадэвушу Касцюшку ў
Музеі-сядзібе, Мерачоўшчына; скульптар Гэнік Лойка[6]
- 30 кастрычніка — 2 снежня – выстаўка графікі выдатнага беларускага мастака і грамадскага дзеяча Яўгена Сяргеевіча Куліка ў НММ РБ, прысвечаная 80-годдзю з дня яго нараджэння[7]
- 22 лістапада — 7 снежня – выстаўка твораў мастака Аляксандра Штурмана (1869–1944) з калекцыі Падляскага музея ў Беластоку (Рэспубліка Польшча), арганізаваная Польскім Інстытутам у Мінску сумесна з НММ РБ[8].
- 22 лістапада — 14 снежня – VI-я Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск)[9]
- 15 снежня — 21 сакавіка (2019) – персанальная выстаўка «Лявон Баразна: Мастак, этнограф, мастацкі дзеяч», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння, Музей беларускага народнага мастацтва, Раўбічы[10]
- 22 снежня — 21 студзеня (2019) – персанальная выстаўка «Людвіг Асецкі. Хроніка жыцця. Летапіс краіны», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння мастака – графіка, НММ РБ[11].
Памерлі
- Міхась Карпук (нар. 5 сакавіка 1930), беларускі мастак кіно і тэлебачання, жывапісец, графік.
- Віктар Ціханаў (нар. 24 верасня 1955), беларускі мастак – жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў (1983).
- 24 студзеня — Міхаіл Анемпадыстаў (нар. 1964), беларускі мастак, дызайнер, паэт, культуролаг, мастацтвазнавец[12].
- 28 красавіка — Яўген Бусел (нар. 1936), беларускі графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992).
- 11 лістапада — Аляксандр Батвінёнак (нар. 1957), майстар станковай скульптуры[13]
Спасылкі
Зноскі
Гады ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва |
---|
XIX стагоддзе | |
---|
XX стагоддзе | |
---|
XXI стагоддзе | |
---|
|
|