У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Азгур.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гарэлава.
Галіна Гаўрылаўна Азгур (у дзявоцтве Гарэлава; 2 ліпеня 1921, с. Пакроўскае, Валакаламскі раён, Маскоўская вобласць — 12 жніўня 2015, Мінск) — мастак-жывапісец, жонка скульптара Заіра Азгура[2].
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і расійскага мастака-рэаліста Гаўрылы Гарэлава. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі. Браты Галіны — Расціслаў (руск.) (бел. і Юрый таксама сталі мастакамі.
У 1942 годзе скончыла Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года (руск.) (бел.. Яе настаўнікам быў выбітны мастак-пейзажыст Васіль Бакшэеў (руск.) (бел.[3].
У 1945 годзе абрала шлюб з Заірам Азгурам і пераехала ў Мінск. Член Беларускага саюза мастакоў з 1946 года. Актыўны ўдзел у мастацкіх выстаўках брала з 1947 года[3].
Творчасць
Працавала ў станковым жывапісе ў галіне лірычнага пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Жніво», «Вясна», «Канец сакавіка», «Вечар. Май», «Яшчэ бялее снег», «Свіслач вясной», «Зелянее», «Родны край», «Разліў», «Ускраіна Мінска», «Салаўінае лета»[3].
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[3].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі