Універсітэт французскага Антарыа (фр.: Université de l'Ontario français) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка
Універсітэт з'яўляецца першым аўтаномным франкамоўным універсітэтам, адкрытым у правінцыі, які быў зарэгістраваны Заканадаўчай асамблеяй Антарыа ў красавіку 2018 года. Установа прапанавала сваю першую адукацыйную праграму ў верасні 2019 года і прыняла першую групу студэнтаў дзённай формы навучання ў 2021 годзе.
У якасці асноўнай мовы навучання выкарыстоўваецца французская мова. Будучыя студэнты павінны альбо прайсці тры гады вывучэння французскай мовы ў сярэдняй школе, альбо здаць тэст на веданне французскай мовы.
Спасылкі
- ↑ https://l-express.ca/retour-de-normand-labrie-comme-recteur-de-luniversite-de-lontario-francais/ Праверана 26 чэрвеня 2024.