Універсітэт прапануе праграмы бакалаўрыяту на французскай і англійскай мовах у галіне рэлігіязнаўства, філасофіі, вывучэння карэнных народаў Канады і на французскай мове ў галіне журналістыкі і фальклору. Гэта была школа Лаўрэнцьеўскага ўніверсітэта да 1 мая 2021 года, калі гэтая ВНУ спыніла адносіны з усімі сваімі падпарадкаванымі школамі ў сувязі з фінансавым крызісам. Пазней было абвешчана, што вучэльня ў Садберы працягне сваю дзейнасць як незалежны франкамоўны ўніверсітэт. Заснаваны як каталіцкая ўстанова, у 2021 годзе ўніверсітэт стаў афіцыйна свецкім.