Універсітэт вострава Ванкувер (англ.: Vancouver Island University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Нанайма ў правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Галоўны кампус размешчаны ў Нанайма на востраве Ванкувер, ёсць рэгіянальныя кампусы ў Дункане і Паўэл-Рывер, а таксама цэнтр у Парксвіле.
Вучэльня была заснавана ў 1969 годзе як каледж, у 1988 годзе атрымала статус універсітэцкага каледжа, а ў 2008 годзе — статус універсітэта. Сёння ўніверсітэт прапануе больш за 120 адукацыйных праграм вышэйшай, прафесійнай і дадатковай адукацыі.