Ружа́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ружаны .
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці . 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Бярэзніцкі , Варанілавіцкі , Дабраселецкі , Зеляневіцкі , Кавальскі , Калазубскі , Лыскаўскі , Магілявецкі , Малочкаўскі , Манцякоўскі , Поланскі , Славаціцкі , Шчытнаўскі . 8 студзеня 1954 года раён перададзены ў склад Гродзенскай вобласці , 19 чэрвеня 1954 года зноў у Брэсцкай вобласці . 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярэзніцкі, Кавальскі, Малочкаўскі, Манцякоўскі, Поланскі і Шчытнаўскі сельсаветы, утвораны Кулянскі і Ружанскі сельсаветы, Зеляневіцкі сельсавет перайменаваны ў Зіновіцкі . 25 снежня 1962 года раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён , Дабраселецкі і Славаціцкі сельсаветы — у Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці .
Крыніцы
↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
Ружанскі раён // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 2001. — Т. 13. — С. 435. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Ружанскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 128. — ISBN 985-11-0214-8 .
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Ружанскі раён у гістарычных адміністрацыйных адзінках
Брэсцкая вобласць БССР існавала ў 1939—1990 гадах
Цэнтр вобласці Раёны
Гродзенская вобласць БССР існавала ў 1944—1990 гадах
Цэнтр вобласці Раёны
Брэсцкая вобласць БССР існавала ў 1939—1990 гадах
Цэнтр вобласці Раёны