Слава́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Славацічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 21 студзеня 1961 года ў склад Ружанскага сельсавета перададзена вёска Блізная[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. 26 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны 5 населеных пунктаў (вёскі Авечыцы, Манцякі, Мелехавічы, Пічукі і Церахавічы) Кулянскага сельсавета скасаванага Ружанскага раёна[2]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе Зэльвенскага раёна. 11 лютага 1972 года ў склад Каралінскага сельсавета перададзены вёскі Пянюга, Пятрэвічы і Цыганоўка[3]. 18 красавіка 2017 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дабраселецкага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 772 чалавекі[5], з іх 95,9 % — беларусы, 3,4 % — палякі, 0,6 % — рускія[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Славацічы, вёскі Авечыцы, Запруддзе, Зенькаўцы, Манцякі, Мелехавічы, Паўлавічы, Пічукі, Хамічы, Церахавічы, Яруцічы.
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Славаціцкі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
|
---|
Ружанскі раён існаваў у 1940―1962 гадах | |
|
|
|
---|
Ваўкавыскі раён існуе з 1940 года | |
|
|
|
---|
Зэльвенскі раён існуе ў 1940—1962 гадах і з 1966 года | Гарадскія пасёлкі | |
---|
Сельсаветы |
- Бародзіцкі (1940—1954)
- Востраўскі (1940—1954)
- Галынкаўскі (1940—1962, з 1966)
- Дабраселецкі (з 1966)
- Дзергялёўскі (1940—1954)
- Дзярэчынскі (1940—1962, з 1966)
- Зэльвенскі (1940—1962, з 1966)
- Казловіцкі (1954—1962, 1966—1967)
- Каралінскі (1940—1962, з 1966)
- Кастровіцкі (1940—1962, 1966—1967)
- Крамяніцкі (1940—1962, з 1966)
- Крывіцкі (1940—1961)
- Марачынскі (1961—1962, 1966—1974)
- Межырэцкі (1940—1954)
- Падбалоцкі (1940—1954)
- Пасуціцкі (1940—1954)
- Пляцяніцкі (1940—1962, 1966—1969)
- Самаравіцкі (1954—1962)
- Славаціцкі (1966—2017)
- Сынкавіцкі (з 1967)
- Сянкоўшчынскі (1940—1954)
- Тулаўскі (1954—1962, 1966—2017)
- Чырвонасельскі (1969—1981)
- Ялуцавіцкі (1940—1962, 1966—1972, 1981—2004)
|
---|
|
|
|