Брэсцкая мядовая літаратурная прэмія — штогадовая літаратурная прэмія Брэстчыны, заснаваная ў 2001 годзе пружанскім паэтам-пчаляромМіколам Папекам супольна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў[1]. Пераможца атрымоўвае пуд мёду. Напачатку ўручэнне прэміі адбывалася ў Пружанах, аднак у апошнія гады пераважна адбываюцца «выязныя імпрэзы», калі ўзнагароджанне адбываецца ў родных мясцінах лаўрэатаў. Уладальнікамі прэміі могуць стаць толькі звязаныя з Брэстчынай літаратары.
↑Renessaince.. Мядовая прэмія-2011(нявызн.)(недаступная спасылка). Культура. Партал гораду Пружаны (14 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 16 верасня 2012.