Прэмія Цёткі
Прэмія Цёткі — прэмія ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (псеўданім: Цётка). Заснавальнікі прэміі — РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», дабрачынны фонд «Вяртанне» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Заснавана ў канцы 2015 года, уручаецца з 2016 года[1]. Адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання[2].
Прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі
для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (аўтару, незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія), і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі)[1].
Пераможца ў кожнай з намінацыі атрымлівае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 $ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ[3][4] (у выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі). Адпаведна палажэнню аб прэміі заяўляць кнігі на конкурс маюць права выдавецтвы, аргкамітэт прэміі, члены журы, сам аўтар або мастак[5].
Гісторыя
Прэмія заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і дабрачынным фондам «Вяртанне». Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка), аўтарка «Першага чытання для дзетак беларусаў», стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». Упершыню прэмія была ўручана ў 2016 годзе. Лаўрэатамі першай прэміі Цёткі сталі Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі «Сем ружаў» і Кацярына Дубовік, ілюстратарка гэтай жа кнігі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 3 мая ў прасторы «Корпус8»[6].
У 2020 годзе ўпершыню цырымонія ўручэння адбывалася без асобнага мерапрыемства. У сувязі з праблемамі з-за COVID-19 ва ўмовах часовай ізаляцыі ўсе абмеркаванні праходзілі анлайн[7]. 14 кастрычніка 2021 года, калі ў чарговы раз былі абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі, імпрэзы, прысвечанай дзіцячай літаратуры, таксама не было[8].
Лаўрэаты прэміі
2016 год
Шорт-ліст
- Літаратурны спіс
- Алег Аблажэй. «Красамоўнае сэрца». — «Мастацкая літаратура», 2015.
- Алесь Бадак. «Зорка для вавёркі». — Выдавецкі Дом «Звязда», 2015.
- Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі. «Бусева школа. Казкі». — «Харвест», 2015.
- Наталля Бучынская. «Атракцыёны для вадзянікоў». — «Мастацкая літаратура», 2015.
- Віктар Гардзей. «Лясная трывога». — «Мастацкая літаратура", 2015.
- Міхась Зізюк. «Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя». — «Галіяфы», 2015.
- Серж Мінскевіч. «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса». — «Мастацкая літаратура», 2015.
- Аляксей Шэін. «Сем камянёў». — «Пазітыў-цэнтр», 2015.
- Надзея Ясмінска. «Сем ружаў». — «Галіяфы», 2015.
- Мастацкі спіс
- А. Аблажэй: «Красамоўнае сэрца». — «Мастацкая літаратура», 2015.
- Г. Булатава: Зізюк М. «Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя». — «Галіяфы», 2015.
- К. Дубовік: Ясмінска Н. «Сем ружаў». — «Галіяфы», 2015.
- М. Каратаева: Аляксеева В. «Як мядзведзь пчаляром стаў». — Выдавецкі Дом «Звязда», 2015.
- Н. Кійко: Хадановіч А. «Нататкі таткі». — «Медыял», 2015.
- Г. Лабадзенка: Лабадзенка Г. «Дзіцячая заМова 2». 2015.
- Ю. Пякіна: Гардзей В. «Лясная трывога». — «Мастацкая літаратура», 2015.
- В. Раманюк, А. Капульцэвіч: Церашкова А. «Англійская мова: слова за словам». — «Мастацкая літаратура», 2015.
- А. Сацута: «З рога ўсяго многа: беларуская народная казка». — Электроннае выдавецтва «Краіна казак», 2015.[9]
Журы
Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла, Васіліса Паляніна-Календа, Валерый Славук, Павел Татарнікаў[9]
2017 год
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Уладзімір Арлоў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[10].
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Павел Татарнікаў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[11].
Шорт-ліст
- Літаратурны спіс
- Арлоў Уладзімір. «Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі». — «Тэхналогія», 2016.
- Аўласенка Генадзь. «Зайка польку танцаваў». — Выдавецкі дом «Звязда», 2016.
- Баравікова Раіса, Ліпскі Уладзімір. «Пра Бусю, які жыве на Беларусі». — «Харвест», 2016.
- Бука Надзя. «Бася і Піглас». — Выдавецкі дом «Звязда», 2016.
- Бунта Тамара. «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка». — «Мастацкая літаратура», 2016.
- Масла Алена. «Мяне завуць Лахнэска». — «Адукацыя і выхаванне», 2016.
- Муравейка Іван. «Званочкі ў блакіце». — «Мастацкая літаратура», 2016.
- Плавінскі Мікалай. «Прыгоды Васількі з Брачыслаўля». — «Беларусь», 2016.
- Прышчэпава Таццяна. «Апельсінавы настрой». — Выдавецкі дом «Звязда», 2016.
- Шталенкова Ксенія. «Адваротны бок люстра». — «Мастацкая літаратура», 2016.
- Мастацкі спіс
- Дубовік Кацярына: Суса Эва. «Снежны чалавек у Мінску». — «Кнігазбор», 2016.
- Сакалоўская Стася: Пісьмянкоў Алесь. «Чаму вожык не стрыжэцца?». — «Мастацкая літаратура», 2016.
- Татарнікаў Павел: Арлоў Уладзімір. «Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі». — «Тэхналогія», 2016[12].
2018 год
Шорт-ліст
- Літаратурны спіс
- Раіса Баравікова. «Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку: казкі з міфалагічнага люстэрка». — Выдавецкі дом «Звязда», 2017.
- Вольга Гапеева. «Дзве Авечкі». — «Галіяфы», 2017.
- Валеры Гапееў. «Мая мілая ведзьма». — «Мастацкая літаратура», 2017.
- Сяргей Прылуцкі. «Далоў дарослых!». — «Люта справа», 2017.
- Людміла Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны». — Выдавецкі дом «Звязда», 2017.
- Аксана Спрынчан. «Смачная кніга». — «Мастацкая літаратура», 2017.
- Мастацкі спіс
- Базыль Стахіевіч (Bazinato): Л. Вольскі, А. Глобус, А. Хадановіч. «Казімір Малевіч для дзяцей». — «Логвінаў», 2017.
- Марта Герашчанка: В. Гапеева. «Дзве Авечкі». — «Галіяфы», 2017.
- Кацярына Дубовік: Дж. М. Бары. «Пітэр Пэн». — «Кнігазбор», 2017.
- Кацярына Дубовік: Л. Кэрал. «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». — «Галіяфы», 2017.
- Ян Жвірбля: В. Быкаў. «Сваякі». — «Кнігазбор», 2017.
- Лізавета Лянкевіч: Р. Барадулін. «Азбука. Вясёлы вулей». — «Кнігазбор», 2017.
- Анастасія Сакалоўская: У. Марук. «Яршы плялі кашы». — «Мастацкая літаратура», 2017.
- Анна Сарвіра: С. Прылуцкі. «Далоў дарослых!». — «Люта справа», 2017.
- Ігар Стахіевіч: В. Акудовіч, Л. Вольскі, А. Глобус, Г. Кісліцына, А. Хадановіч. «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа». — «Логвінаў», 2017.
- Марта Чарнова: М. Чаракова. «Смелая дзяўчынка». — «Поппури», 2017.
2019 год
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вера Бурлак, за кнігу вершаў «Фантазюркі».
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Кацярына Дубовік, за кнігу Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты»[16].
Шорт-ліст
- Літаратурны спіс
- Вера Бурлак. «Фантазюркі». — «Галіяфы», 2018.
- Пятро Васючэнка. «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». — «Кнігазбор», 2018.
- Наталка Харытанюк. «Казкі старога Адамкова». — «Логвінаў», 2018.
- Ганна Янкута. «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў». — «Янушкевіч», 2018.
- Мастацкі спіс
- Таццяна Анішчанка: Ганна Галавіна. «Летняя азбука». — «Галіяфы», 2018.
- Дар’я Ганчарык-Чарняўская: Аляксей Якімовіч. «Прыгоды Белай Мышкі». — Выдавецкі дом «Звязда», 2018.
- Лілія Давыдоўская: Ганна Янкута. «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў». — «Янушкевіч», 2018.
- Кацярына Дубовік: Надзея Ясмінска. «Чаму Меша не мае хаты». — «Кнігазбор», 2018.
- Воля Кузьміч: Наталка Харытанюк. «Казкі старога Адамкова». — «Логвінаў», 2018.
- Андрэй Пакроўскі, Вераніка Лемешава: Вера Бурлак. «Фантазюркі». — «Галіяфы», 2018.
- Стася Сакалоўская: Надзея Ясмiнска. «Пацеркі і кроплі». — «Янушкевіч», 2018.
- Алена Сацута: Надзея Ясмiнска. «Дом цікаўных казак». — «Галіяфы», 2018.
- Маргарыта Ціхановіч: Маша Чаракова, Джордж Таннер. «Прыгоды павука». — «Папуры», 2018.
2020 год
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Зараслава Камінская, за кнігу вершаў «Калядны стол. Некулінарная кніга».
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Вераніка Шпак, за кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня „Зубраня“ наведала»[18].
Шорт-ліст
- Літаратурны спіс
- Аліна Длатоўская. «Арнаменты». — «Янушкевіч», 2019.
- Лілія Ільюшына. «Ключ дарог. Пачатак». — «Галіяфы», 2019.
- Сяргей Календа. «Балтыйскія шкарпэткі». — «Логвінаў», 2019.
- Зараслава Камінская. «Калядны стол. Некулінарная кніга». — «Галіяфы», 2019.
- Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан. «Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная». — «Мастацкая літаратура», 2019.
- Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці». — «Звязда», 2019.
- Мастацкі спіс
- Дар’я Барышнікава, Лілія Бусарава, Ксенія Гуніна-Авербург, Алеся Жыткевіч, Ганна Каралёва, Ілона Касабука, Алена Немік, Маша Петухоўская, Леся Пчолка, Таццяна Радзівілка, Дар’я Сазановіч, Антаніна Слабодчыкава, Кацярына і Марыйка Сумаравы, Марта Шматава, Кацярына Шутко: Ірына Саламаціна, Наталля Кухарчык. «Яна была». — «Галіяфы», 2019.
- Дар’я Ганчарык-Чарняўская, Алена Карабань. «З рога ўсяго многа. Беларускія народныя казкі». — «Мастацкая літаратура», 2019.
- Марыя Міцкевіч: Таццяна Дамаронак. «Вясёлка над лесам». — «Звязда», 2019.
- Кацярына Першына: Алена Стэльмах. «Павучок Славік». — «Мастацкая літаратура», 2019.
- Марыя Станкевіч: Анатоль Зэкаў. «Варыла вячэру варона». — «Мастацкая літаратура», 2019.
- Вераніка Шпак: Генадзь Аўласенка. «Як зубраня “Зубраня” наведала». — «Мастацкая літаратура», 2019.
2021 год
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вольга Гапеева, за кнігу «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі».
- Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Валерый Славук, за кнігу «Вядзьмар, які рабіўся ваўком».
Шорт-ліст
- Літаратурны спіс
- Святлана Аўдзейчык. «Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума 1». — «Галіяфы», 2020.
- Тамара Бунта. «Сад з матылькамі». — «Мастацкая літаратура», 2020.
- Ева Вайтоўская. «Гарэзлівы пацалунак». — «Янушкевіч», 2020.
- Вольга Гапеева. «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі». — «Галіяфы», 2020.
- Ганна Янкута. «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль». — «Янушкевіч», 2020.
- Надзея Ясмінска. «Сподачак для цмока». — «Кнігазбор», 2020.
- Мастацкі спіс
- Лілія Давыдоўская: Ганна Янкута. «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль». — «Янушкевіч», 2020.
- Вольга Дзятко: Алесь Пальчэўскі. «Рэкс і Казбек: апавяданні: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту». — «Мастацкая літаратура», 2020.
- Андрэй Пакроўскі: Марыя Мартысевіч. «Як пазбыцца Маматута». — «Koska», 2020.
- Лізавета Пастушэнка: Уладзімір Караткевіч. «Старая казка». — «Народная асвета», 2020.
- Валерый Славук: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі». — «Янушкевіч», 2020.
- Кірыл Стаселька, Стася Сакалоўская: Кірыл Стаселька. «Пімкі». — «Галіяфы», 2020.
2022 год
Зноскі
Спасылкі
|
|