«Экслібрыс» — літаратурная прэмія для маладых літаратараў, заснаваная ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў.
Штогод конкурс мае новую тэму. Першы ў 2012 годзе быў прысвечаны[1] класікам-юбілярам беларускай літаратуры Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову. Другі [2](2013) — Янку Маўру, трэці[3] (2014) — Аляксандру Уласаву, чацвёрты[4] (2015) — Рыгору Барадуліну, пяты[5] (2016) — Антону Луцкевічу, шосты[6] (2017) — 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францішку Скарыну. У 2018 годзе «Экслібрыс» прайшоў[7] пад знакам 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. У 2019 конкурс прысвяцілі[8] Анатолю Сысу. У 2020 годзе прэмія была прымеркавана[9] да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. «Экслібрыс» 2021 года ўшануе[10] памяць Народнага паэта Ніла Гілевіча.
Пералік лаўрэатаў
Зноскі