Дзяржа́ўная прэ́мія Белару́сі імя Кастуся́ Каліно́ўскага — беларуская прэмія, заснаваная ў 1989 годзе ў гонар Кастуся Каліноўскага. Уручалася за творы ў галіне мастацкай публіцыстыкі (літаратура, мастацтва) штодвагады[1].
Лаўрэаты
Ганаровы знак
У 1993 годзе Пастановай Савета Міністраў і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў уведзены ганаровы знак лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі. Ганаровы знак лаўрэата прэміі Кастуся Каліноўскага вырабляецца з каляровага металу і мае форму чатырохвугольніка са зрэзанымі вугламі, бакамі ўвагнутага ўнутар. Чатырохвугольнік з дыяганалямі 30 мм кожная накладаецца на круглы элемент дыяметрам 25 мм, на паверхні якога створаная прамяністая рыфленая структура. У цэнтральнай частцы чатырохвугольніка ў крузе дыяметрам 18 мм, абведзеным венцам, размешчаная рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. На адваротным баку знаку ў крузе надпіс: «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», у ніжняй частцы — нумар знака[13].
Знак з дапамогай вушка і прамежкавага звяна злучаецца з калодкай, ніжняя частка якой закругленая. Калодка мае шырыню 12 і вышыню 20 мм. Яе вонкавы бок акаймаваны венцам і пакрыты эмаллю белага колеру. З верхняга правага вугла калодкі ў ніжні левы праходзіць палоска чырвонага колеру шырынёй 4 мм, таксама абведзеная венцам і пакрытая чырвонай эмаллю. З адваротнага боку калодка мае шпільку для мацавання на вопратцы[13].
Крыніцы