Алесь Каско |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
10 снежня 1951(1951-12-10) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
26 лістапада 2017(2017-11-26) (65 гадоў) |
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
паэт |
Мова твораў |
беларуская |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Прэміі |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Каско.
Алесь Каско, поўнае імя Аляксандр Канстанцінавіч Каско (10 снежня 1951, в. Чудзін — 26 лістапада 2017[1]) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Школьныя гады жыцця правёў у сярэдняй школе №3 горада Ганцавічы (Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён). У 1968 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. На пачатку 1971 года перапыніў вучобу. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971—1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Брэсцкага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976—1984 карэспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». 3 1984 рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984). Адказны сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.
Творчасць
Літаратурнай працай займаўся з 1968 года. Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1970 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Вестка» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Скразная лінія»[2] (1982), «Набліжэнне»[3] (1989), «Час прысутнасці» (1994), зборніка выбранай паэзіі (1997), «Сорак пяць»[4] (1997).
Прызнанне
Памяць
- Віртуальная выстаўка на сайце Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея[5].
- У аграгарадку Чудзін усталявана мемарыяльная дошка на доме, у якім вырас і жыў паэт.
Зноскі
Літаратура