Вэ́нтспілс[3] (был. Вінда́ва, лат.: Ventspils, ням.: Windau) — горад на паўночным захадзе ў Латвіі, порт на Балтыйскім моры. Ляжыць на рацэ Вэнце, ад якой і атрымаў сваё імя (у перакладзе з латышскай мовы Ventspils — замак на рацэ Вэнта). 189 км ад Рыгі. Мае насельніцтва ў 39 600 чалавек (перапіс 2004 г.).
Вэнтспілс — важны незамярзаючы марскі порт, транзытны пункт для нафты і іншых мінеральных рэсурсаў з Расіі, Калійных соляў з Беларусі. Даходы порту зрабілі Вэнтспілс самым заможным горадам у Латвіі. Ад Вэнтспілса да шведскага Нінесхамна рэгулярна ходзіць паром.
Буйны турыстычны цэнтр. У горадзе знаходзіцца старажытны замак Лівонскага ордэна, у сценах якога сёння размяшчаецца сучасны музей. У горадзе ёсць універсітэт (Venstpils Augstskola). Баскетбольная каманда з Вэнтспілса шмат разоў была чэмпіёнам краіны. Вэнтспілскі аэрапорт — адзін з чатырох у Латвіі.
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў XIII стагоддзя Тэўтонскім ордэнам. Ролю важнага гандлёвага цэнтра Вэнтспілс пачаў адыгрываць яшчэ ў Сярэднявеччы, калі быў прыняты ў Ганзейскі саюз. У часы Лівонскага ордэна і Курляндскага герцагства Вэнтспілскі, або Віндаўскі замак быў рэзідэнцыяй гарадскога фогта. Росквіт горада прыпадае на час кіравання курляндскага герцага Якаба (1642—1681 г.) з роду Кетлераў, тады ў вусці ракі Вэнта была пабудавана буйная караблебудаўнічая верф, вакол горада сталі будавацца зброевыя майстэні, даменныя печы, салетравыя і цагляныя мануфактуры, стаў развівацца гандаль з Заходняй Еўропай, пераважна з Галандыяй. Герцагская палітыка грунтавалася на ідэях меркантылізму — прыбытак з экспарту прадукцыі сельскай гаспадаркі, такой як збожжа і лён, расходавалася на будаўніцтва мануфактур і фабрыкаў. Курляндскія караблі (гл. Флот Курляндыі) з Віндавы хадзілі ў Афрыку і Амерыку.
Вэнтспілс мае пляж блакітнага сцяга, а таксама некалькі турыстычных аб’ектаў: замак Лівонскага ордэна, лютэранскую царкву сярэдзіны XIX стагоддзя і іншыя.
Клімат
У Вэнтспілсе марскі клімат з мяккай зімой і халаднаватым летам.