Тарту (эст.: Tartu, ням.: Dorpat; у 1030—1060 і ў 1893—1918 гадах Юр’еў) — горад у Эстоніі, цэнтр павета Тарту, на рацэ Эмайыгі, другі па колькасці насельніцтва (101 000 чал. у 2008 годзе) пасля Таліна.
Геаграфія
Тарту знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Эстоніі Таліна. Тарту размешчаны на абодвух берагах Эмайыгі за 37 км ад яе ўпадзення ў Чудска-Пскоўскую сістэму азёр; горад цягнецца ўздоўж ракі на 9 км.
У сучасным Тарту развітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасць (бровар A. le Coq). З 2000 года пачалі развівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналогій.
Транспарт
Тарту — вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расіяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.
У Старым горадзе размешчана асноўная частка гісторыка-архітэктурных помнікаў: ратуша (1789) у стылі ранняга класіцызму, жылыя дамы, царква Яна (XIV стагоддзе), галоўны корпус універсітэта (1804—1809). Успенскі сабор. На ўзгорку Тоамемягі (у парку Тоаме) разваліны Домскага (Пятра і Паўла) сабора (XIII—XV стагоддзяў, харавая частка ў 1804—1807 перабудавана ў бібліятэку ўніверсітэта, цяпер музей), стары анатамічны тэатр (1803-05) і абсерваторыя. Дом Упсала. Тэатральны дом.
Сярод сучасных пабудоў — будынкі банка (1936), тэатр «Ванемуйнэ» (1967) і іншыя. Помнікі: палкаводцу М. Б. Барклаю-дэ-Толі (1849, скульптар В. І. Дэмут-Маліноўскі), прыродазнаўцаў К. М. Бэру (1886, А. М. Апякушын), астраному В. Я. Струвэ, эстонскаму паэту К. Я. Петэрсана (1983, Я. Соанс), хірургам М. І. Пірагову (1952), М. М. Бурдэнку (1952), пісьменніку-асветніку Ф. Крэйцвальду (1953), князю Вячку і старэйшыне Меэлісу (1980). Мемарыяльны комплекс Савецкім воінам-вызваліцелям на братэрскіх могілках (1975). Неафіцыйным сімвалам горада з’яўляецца скульптура «Студэнты ў пацалунку» з фантанам (1998), размешчаная на ратушнай плошчы.
Та́рту // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 281—282. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Та́рту // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 471. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Та́рту // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 410—411. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).