Валкаўскі край (лат.: Valkas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Латвіі ў вобласці Відзэмэ. Край складаецца з пяці воласцей і горада Валка, які з'яўляецца краявым цэнтрам.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года складала 10 513 чалавек[1]. Плошча края — 908 км²[2].