Да́гдскі край (лат.: Dagdas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Латвіі ў вобласці Латгалэ. Край складаецца з дзесяці валасцей і горада Дагда, які з'яўляецца цэнтрам края.
18 лістапада1918 года з набыццём Латвіяй незалежнасці край стаў часткай Латвіі. Край быў утвораны 1 ліпеня2009 года ў выніку латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Краслаўскага раёна.
Насельніцтва
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 9397 чалавек[1]. Плошча края займае 948,8 км²[2].
Нацыянальны склад
Нацыянальны склад насельніцтва края па выніках перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам[3]:
↑Адміністрацыйны падзел Латвіі(лат.)(недаступная спасылка). Міністэрства па справах рэгіянальнага развіцця і самакіраванняў. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.