У жніўні 1960 года у Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці харчовых тавараў была створана навукова-даследчая лабараторыя малочнай галіны. У 1960 годзе пастановай Саўнаргаса Беларускай ССР на базе лабараторыі малочнай прамысловасці быў створаны Беларускі філіял Усесаюўнага НДІ малочнай прамысловасці (БФ УНДІМП) Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР. У 1978— 1979 гадах быў пабудаваны новы будынак філіяла, механічная эксперыментальная вытворчасць і вопытны малочны завод.
У 1986 годзе ў адпаведнасці з пастановай Дзяржаграпрама СССР на базе Беларускага філіяла УНДІМП, праектна-канструктарскага бюро мясной і малочнай прамысловасці Дзяржаграпрама Беларускай ССР, і іншых арганізацый было створана Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці».
У 2000 годзе згодна загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ДП прадпрыемства «БелНДКТІММП» перайменавана ў Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БелНДКТІММП». Паводле Загаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 года № 242 УП «БелНДКТІММП» увайшло ў склад Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню. У гэтым жа годзе УП «БелНДКТІММП» перайменавана ў Навукова-вытворчае рэспубліканскае дачыннае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню» (РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці»).
распрацоўка і вытворчасць бактэрыяльных заквасак, прадуктаў для дзіцячага харчавання, а таксама харчовых дабавак функцыянальнай накіраванасці для мясной і малочнай прамысловасці;
распрацоўка новых відаў прадуктаў, рэсурса- і энергасберагаючых, інавацыйных і імпартазмяшчальных тэхналогій і абсталявання для вытворчасці малочнай і мясной прадукцыі;
распрацоўка новых тэхналогій і спосабаў санітарнай апрацоўкі тэхналагічнага абсталявання і вытворчага памяшкання;
распрацоўка сучасных арганізацыйна-эканамічных падыходаў і падыходаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці мясной і малочнай прамысловасці;
правядзенне выпрабаванняў сыру і гатовай прадукцыі па паказчыках якасці і бяспекі;
стандартызацыя і нармаванне ў мясной і малочнай галінах;
навукова-тэхналагічнае забеспячэнне мясной і малочнай прамысловасці, аказанне навукова-метадычнай і кансультацыйнай дапамогі спецыялістам прадпрыемстваў, удзел у развіцці і рэалізацыі дзяржаўных і галіновых праграм і інш.