Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўстве — навуковы цэнтр у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з’яўляецца лідарам у вобласці фізікі цвёрдага цела і фізічнага матэрыялазнаўства ў Рэспубліцы Беларусь. Знаходзіцца ў Мінску на вуліцы П. Броўкі, 19.
Апісанне
Заснаваны ў 1963 годзе як Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук БССР. З 2006 года Аб’яднаны інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 2007 года дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Навукова-практычны цэнтр пры Нацыянальнай акадэміі навук па матэрыялазнаўстве».
Напрамкі дзейнасці: фундаментальныя і прыкладныя праблемы фізікі кандэнсаванага стану. Стварэнне новых магнітных, сегнетаэлектрычных, паўправадніковых, звышправодных і звышцвёрдых матэрыялаў.
Дырэктары
Зноскі
Літаратура
- Воспоминания об академике Н. Н. Сироте : (к 95-летию со дня рождения); [редакторы-составители: Н. М. Олехнович, В. М. Рыжковский]. ― Минск, 2008.
- Structural characteristics and electrical properties of Pb1-xSnxTe thin films prepared by «hot wall» method : abstract of the thesis … of the candidate of physical and mathematical sciences : 01.04.10 / Seidi Hassan Ghorbanali. — Minsk, 2014.
Спасылкі