Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі

Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Міжнародная назва Institute of System Researches in Agroindustrial Complex of of the National Academy of Sciences of Belarus
Дата заснавання 1956
Год рэарганізацыі 2008
Тып дзяржаўнае прадпрыемства
Дырэктар Андрэй Уладзіміравіч Піліпук
Супрацоўнікі 82
Дактары навук 3
Кандыдаты навук 27
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220108 Мінск, вул. Казінца, 103
Сайт refor.by

Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі — навуковая ўстанова, якая ўваходзіць у структуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Агульная характарыстыка

Гэта адзіная ў Беларусі спецыялізаваная навуковая ўстанова, якая займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне аграрнай эканомікі, распрацоўвае тэорыю і метадалогію эфектыўнага развіцця і функцыянавання аграпрамысловага комплексу ў сучасных умовах гаспадарання, стратэгію і тактыку рэгулявання аграпрамысловай вытворчасці. Яна вывучае заканамернасці і метадычныя прынцыпы рэструктурызацыі існуючых арганізацыйна-гаспадарчых формаў і утварэнняў кааператыўна-інтэграцыйных структур, рэкамендацыі і прапановы па фарміраванню і рацыянальнаму выкарыстанню рэсурснага патэнцыялу, узмацненню матывацыі працы і вытворчасці, павышэнню харчовай бяспекі краіны.

Інстытут з’яўляецца адной з галоўных навуковых устаноў Беларусі ў галіне аграрнай эканомікі. Сваімі даследаваннямі інстытут ахоплівае ўсе асноўныя напрамкі навуковага суправаджэння арганізацыйна-эканамічнага, інстытуцыйнага і сацыяльнага развіцця нацыянальнага аграпрамысловага комплексу: забеспячэнне харчовай бяспекі і харчовай незалежнасці краіны на аснове павышэння эканамічнай эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці аграпрамысловай вытворчасці; нарошчванне экспартнага патэнцыялу АПК і павышэнне эфектыўнасці яго знешнеэканамічнай дзейнасці з дапамогай больш актыўнага ўдзелу краіны ў міждзяржаўных інтэграцыйных працэсах; павышэнне эканамічнай эфектыўнасці інавацыйна-інвестыцыйнай дзейнасці на аснове ўдасканалення арганізацыйна-эканамічнага механізму гаспадарання ў АПК, развіцця кааперацыі і інтэграцыі; эканамічнае рэгуляванне аграхарчовага рынку і аграрных эканамічных адносін з дапамогай удасканалення зямельных адносін, механізмаў прыватызацыі маёмасных комплексаў і кіравання дзяржаўнай уласнасцю ў АПК; умацаванне кадравага патэнцыялу сельскай гаспадаркі, павышэнне прадукцыйнасці працы сельскагаспадарчых работнікаў і жыццёвага ўзроўню сельскага насельніцтва на аснове ўзмацнення матывацыйнага механізму і паскоранага развіцця сацыяльнай інфраструктуры вёскі. Па ўсіх названых напрамках даследаванняў інстытут распрацоўвае канкрэтныя рэкамендацыі для рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, гаспадарчых суб’ектаў АПК. Толькі за апошнія гады выканана звыш 120 навуковых распрацовак (рэкамендацыі, нарматывы, даведнікі, бізнес-планы і інш.), якія садзейнічаюць фарміраванню эфектыўнага арганізацыйна-эканамічнага механізму гаспадарання аграпрамысловага комплексу ў рынкавых умовах.

Гісторыя

У розныя часы ўстанова называлася:

  • 1956 — Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі
  • 1981 — Беларускі навукова-даследчы інстытут эканамічных праблем АПК
  • 1994 — Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і інфармацыі АПК
  • 1999 — Беларускі навукова-даследчы інстытут аграрнай эканомікі
  • 2002 — Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі
  • 2005 — Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі
  • 2008 — Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі

Інстытут арганізаваны ў 2008 годзе шляхам перадачы адасобленага структурнага падраздзялення "Цэнтр аграрнай эканомікі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству «Беларускі навуковы інстытут укаранення новых форм гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе» (пастанова Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 22 мая 2008 года), які з 1 ліпеня 2008 года перайменаваны ў Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». У сваю чаргу, Цэнтр аграрнай эканомікі Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» з’яўляецца правапераемнікам створанага ў 1956 годзе Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Першым дырэктарам Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці быў кандыдат эканамічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР І. М. Качура. За час яго амаль 10-гадовага кіраўніцтва інстытут стаў неад’емнай структурай навуковай арганізацыі сельскай гаспадаркі. На пасадзе дырэктара І. М. Качуру змяніў дастаткова дасведчаны ў той час гаспадарнік і кіраўнік кандыдат эканамічных навук В. Г. Крэстоўскі. Адметнай асаблівасцю гэтага перыяду развіцця аграрнай эканомікі краіны і дзейнасці В. Г. Крэстоўскага сталі працэсы кааперацыі і інтэграцыі аграпрамысловай вытворчасці. Прыкладна праз 10 гадоў дырэктарам інстытута стаў кандыдат эканамічных навук М. Ф. Пракапенка, які працаваў да гэтага сакратаром Мінскага абкама КПБ і меў немалы вопыт арганізатарскай працы. Яго перыяд характарызаваўся шматпланавасцю дзейнасці інстытута, але асабліва варта вылучыць распрацоўку комплекснай сістэмы кіравання якасцю, якая атрымала вядомасць і прызнанне не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім СССР, а таксама ў некаторых сацыялістычных краінах, такіх як Балгарыя, Куба і інш. У сярэдзіне 1980-х гадоў на пасаду дырэктара інстытута зноў быў прызначаны В. Г. Крэстоўскі. Новы дырэктар пачаў свой другі этап у навуцы з перабудовы структуры інстытута, пры гэтым акцэнт быў зроблены на інфарматызацыю і камп’ютарызацыю навуковых падраздзяленняў і аграэканамічных даследаванняў. У гэты час дзеючая сістэма гаспадарання ў краіне пачала адкрыта даваць збоі, нарастала затратнасць эканомікі. Адсюль запатрабаваліся новыя метады гаспадарання, арыентаваныя на ўзмацненне самастойнасці і інтарэсаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і таваравытворцаў. Паўстала неабходнасць разнастайнасці формаў гаспадарання і шматукладнасці эканомікі. Новы імпульс свайго развіцця атрымаў у 1994 годзе ў выніку аб’яднання Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК, які ўзначаліў і кіраваў да 2003 года вядомы беларускі навуковец, акадэмік НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар У. Р. Гусакоў. Пры ім інстытут папоўніўся маладымі супрацоўнікамі, таленавітымі загадчыкамі падраздзяленнямі, актывізавала сваю дзейнасць аспірантура, адкрылася дактарантура. Пад кіраўніцтвам У. Р. Гусакова інстытут ператварыўся ў вядомы цэнтр аграэканамічнай навукі. З ім сталі лічыцца ўрадавыя і гаспадарчыя органы, паколькі тут можна было атрымаць кваліфікаваныя кансультацыі па любых пытаннях эканомікі, арганізацыі, кіравання, рэфармавання, аграрнай стратэгіі і эфектыўнасці гаспадарання. Сталі праводзіцца міжнародныя і рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі, нарады, семінары, дыскусіі па найбольш актуальных праблемах. З пераходам В. Г. Гусакова на працу ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі інстытут узначальваў да 2011 года кандыдат эканамічных навук В. І. Бельскі, а з 2011 па 2018 год — доктар эканамічных навук А. П. Шпак.

Літаратура і крыніцы

  • Вклад Института системных исследований в АПК Национальной академии наук Беларуси в развитие аграрной экономической науки / В. Г. Гусаков, В. И. Бельский, А. П. Шпак // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2016. — № 4. — С. 7-12.

Спасылкі

Read other articles:

North Dakota affiliate of the Republican Party North Dakota Republican Party ChairpersonSandi SanfordSenate LeaderDavid HogueHouse LeaderMike LeforFounded1889Headquarters1029 North Fifth St.Bismarck, ND 58501IdeologyConservatismNational affiliationRepublican PartyColorsRedSeats in the U.S. Senate(N.D. seats)2 / 2Seats in the U.S. House(N.D. seats)1 / 1Seats in the North Dakota Senate43 / 47Seats in the North Dakota House of Representatives82 / 94Websitewww.ndgop.orgPolitics of North DakotaPol...

 

GitarSebuah gitar klasik (senar-nilon)Sebuah gitar klasik (senar-nilon)Alat musik dawaiKlasifikasiAlat musik dawai (dipetik, umumnya menggunakan jemari untuk senar-nilon dan menggunakan plektrum untuk senar-baja)Klasifikasi Hornbostel-Sachs321.322(Kordofon komposit)Rentangan permainan (setem gitar standard) Instrumen terkait Alat musik dawai gesek dan petik Gitar adalah sebuah alat musik berdawai yang dimainkan dengan cara dipetik, umumnya menggunakan jari maupun plektrum. Gitar terbentuk ata...

 

American media franchise This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article possibly contains original research. Please improve it by verifying the claims made and adding inline citations. Statements consisting only of original research should be removed. (March 2011) (Learn how and when to remove this message) This article has an unclear citation style. The references used may ...

Ryō KurusuPotret Kurusu di Yūshūkan (di Kuil Yasukuni)Lahir8 Januari 1919Chicago, Amerika SerikatMeninggal17 Februari 1945 (usia 26)Fussa, Tokyo, JepangPengabdian Kekaisaran JepangDinas/cabang Angkatan Darat Kekaisaran JepangLama dinas1941-1945Pangkat Mayor Ryō Kurusu (来栖良code: ja is deprecated , Ryō Kurusu, 8 Januari 1919 – 17 Februari 1945) adalah seorang perwira dalam Angkatan Darat Kekaisaran Jepang. Ia dikenal sebagai satu-satunya orang Eurasia (...

 

この項目には、一部のコンピュータや閲覧ソフトで表示できない文字が含まれています(詳細)。 数字の大字(だいじ)は、漢数字の一種。通常用いる単純な字形の漢数字(小字)の代わりに同じ音の別の漢字を用いるものである。 概要 壱万円日本銀行券(「壱」が大字) 弐千円日本銀行券(「弐」が大字) 漢数字には「一」「二」「三」と続く小字と、「壱」「�...

 

この項目には、一部のコンピュータや閲覧ソフトで表示できない文字が含まれています(詳細)。 数字の大字(だいじ)は、漢数字の一種。通常用いる単純な字形の漢数字(小字)の代わりに同じ音の別の漢字を用いるものである。 概要 壱万円日本銀行券(「壱」が大字) 弐千円日本銀行券(「弐」が大字) 漢数字には「一」「二」「三」と続く小字と、「壱」「�...

В іншому мовному розділі є повніша стаття Киргизско-украинские отношения(рос.). Ви можете допомогти, розширивши поточну статтю за допомогою перекладу з російської. Дивитись автоперекладену версію статті з мови «російська». Перекладач повинен розуміти, що відповідальні...

 

2016年美國總統選舉 ← 2012 2016年11月8日 2020 → 538個選舉人團席位獲勝需270票民意調查投票率55.7%[1][2] ▲ 0.8 %   获提名人 唐納·川普 希拉莉·克林頓 政党 共和黨 民主党 家鄉州 紐約州 紐約州 竞选搭档 迈克·彭斯 蒂姆·凱恩 选举人票 304[3][4][註 1] 227[5] 胜出州/省 30 + 緬-2 20 + DC 民選得票 62,984,828[6] 65,853,514[6]...

 

Arméniaques 629–1073(444 ans) Les thèmes byzantins vers 780Informations générales Monnaie Hyperpérion Entités précédentes : Empire Byzantin Entités suivantes : Principauté d'Ancyre modifier - modifier le code - voir Wikidata (aide) Les thèmes en Asie Mineure vers 950. Les Arméniaques ou le thème des Arméniaques (en arménien Արմենիակոն, en grec θέμα Άρμενιάκων, thema Armeniakōn) sont un thème de l'Empire byzantin situé au nord-est de ...

Local municipality in Western Cape, South AfricaMatzikamaLocal municipality SealLocation in the Western CapeTopographic mapCoordinates: 31°15′S 18°30′E / 31.250°S 18.500°E / -31.250; 18.500CountrySouth AfricaProvinceWestern CapeDistrictWest CoastSeatVredendalWards8Government • TypeMunicipal council • MayorMr. J. Van Der Hoven (DA)Area • Total12,981 km2 (5,012 sq mi)Population (2011)[1] •...

 

ويكيبيديا العربية ترحب بكم في بوابة جمهورية كوريا! !위키 백과 아랍어 대한민국의 게이트에 여러분을 환영합니다 كوريا الجنوبية ورسمياً جمهورية كوريا (بالهانغل: 대한 민국، وبالهانجا: 大韓民國، وحرفياً: داي هان مِن غُك)، هي دولة ذات سيادة تقع في الجزء الجنوبي من شبه الجزيرة الكورية. يشتق اسم كو�...

 

「アプリケーション」はこの項目へ転送されています。英語の意味については「wikt:応用」、「wikt:application」をご覧ください。 この記事には複数の問題があります。改善やノートページでの議論にご協力ください。 出典がまったく示されていないか不十分です。内容に関する文献や情報源が必要です。(2018年4月) 古い情報を更新する必要があります。(2021年3月)出...

Військово-музичне управління Збройних сил України Тип військове формуванняЗасновано 1992Країна  Україна Емблема управління Військово-музичне управління Збройних сил України — структурний підрозділ Генерального штабу Збройних сил України призначений для планува...

 

Health club chain in the United States and Canada LA Fitness International LLCTrade nameLA FitnessCompany typePrivateIndustryHealth Clubs, ExerciseFoundedNovember 1, 1984; 39 years ago (1984-11-01)Los Angeles, California, U.S.HeadquartersIrvine, CaliforniaArea servedUnited StatesCanadaBrandsLA FitnessCity Sports ClubEsporta FitnessWebsitewww.lafitness.com LA Fitness is an American gym chain with more than 550 clubs across the United States and Canada. The company was founded...

 

دوري أبطال آسيا 2013تفاصيل المسابقةالتواريخ9 فبراير – 9 نوفمبر 2013الفرق35 (من 10 اتحاد)المراكز النهائيةالبطل غوانغجو إفرغراند (أول لقب)الوصيف سولإحصائيات المسابقةالمباريات الملعوبة129الأهداف المسجلة349 (2٫71 لكل مباراة)الحضور2٬021٬025 (15٬667 لكل مباراة)أفضل هداف موريكي (13 �...

Personal protective equipment This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Finger cot – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2007) (Learn how and when to remove this message) Look up fingercot in Wiktionary, the free dictionary. An example of a finger cot A finger cot[1] (also fing...

 

L’immagine aerea incriminata della villa di Barbra Streisand a Malibù L'effetto Streisand (in inglese Streisand effect) è un fenomeno mediatico per il quale un tentativo di censurare o rimuovere un'informazione ne provoca, contrariamente alle attese, l'ampia pubblicizzazione. Nato come meme di Internet, il fenomeno riguarda genericamente qualsiasi fattispecie che acquisisca importanza e notorietà principalmente in quanto oggetto di tentativi, o richieste d'imperio, di rimozione ...

 

Cet article traite de la fièvre typhoïde. Ne pas confondre avec le typhus. Fièvre typhoïde Taches roses sur la poitrine d'un patient atteint de la typhoïde. Données clés Causes Salmonella enterica Incubation min 7j Incubation max 30j Symptômes Fièvre continue (en), fatigue, céphalée, constipation, exanthème, bradycardie, pâleur, hémorragie digestive, perforation intestinale (d), insomnie, distension abdominale, altération de l'état de conscience (d), délire, hépatomégalie,...

Definition of the civil religion of China You can help expand this article with text translated from the corresponding article in Chinese. (April 2022) Click [show] for important translation instructions. Machine translation, like DeepL or Google Translate, is a useful starting point for translations, but translators must revise errors as necessary and confirm that the translation is accurate, rather than simply copy-pasting machine-translated text into the English Wikipedia. Consider ad...

 

Religion in the Central African Republic (2020 estimate)[1]   Christianity (89%)  Islam (9%)  Traditional faiths (1%)  Others / None (1%) Part of a series on theCulture of the Central African Republic History Ubangi-Shari French Equatorial Africa Kongo-Wara rebellion Central African Empire Bush War Civil War 2013–2014 People Languages Cuisine Religion Music Media Cinema Sport Symbols Flag Coat of arms National anthem Central African Republic&...