Супрацоўнічае з многімі беларускімі і замежнымі выканаўцамі як аранжыроўшчык і кампазітар. З'яўляецца суаўтарам музыкі да двух расійскіх кінафільмаў.[1]
Разам з Аксанай Вечар вядзе на тэлеканале «Беларусь 3» праграму «Наперад у мінулае», дзе аўтары ездзяць па беларускіх рэгіёнах і запісваюць беларускі фальклор. На асобныя песні ствараецца арыгінальная сучасная аранжыроўка ў творчай манеры артыста з выкарыстаннем арыгінальных галасоў. Паралельна ідзе аповяд аб дадзенай мясцовасці — пра народную песенную творчасць, абрады, народныя промыслы. Фіналам праграмы становіцца новая версія народнай песні ў выкананні сучасных артыстаў.[2]
Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі. У 2014 выйграў нацыянальны адбор міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2014» з песняй «Cheesecake», на якім затым выйшаў у фінал (у выніку заняў 16-е месца).