У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Льюіс.
Эдвард Льюіс (англ.: Edward B. Lewis, 20 мая 1918, г. Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, ЗША — 21 ліпеня 2004, Пасадэна, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».
Біяграфія
Льюіс нарадзіўся ў горадзе Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, у сям'і Лауры (народжанай Хістэд) і Эдварда Б. Льюіса. У 1939 годзе ў г. Мінеапаліс скончыў Мінесоцкі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне біялагічнай статыстыкі. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці метэаролага ў ВПС ЗША. З 1947 года прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). З 1948 года ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце (прафесар біялогіі з 1956 года).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні (на дразафіле) генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.
Доктар філасофіі (1942).
Член Амерыканскай Нацыянальнай АН, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства.
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|