Рычард Джон Робертс нарадзіўся 6 верасня ў Дэрбі ў сям'і аўтамеханіка. Маці была хатняй гаспадыняй. Калі Робертсу споўнілася 4 гады, сям'я пераехала ў горад Бат, дзе ён скончыў City of Bath Boys' School.[7] Школа была пазней названая ў яго гонар.
З 1963 года ў ЗША. У 1965 годзе Робертс скончыў універсітэт Шэфілда (Шэфілд) і паступіў там жа ў аспірантуру. На працягу аднаго года ён практычна скончыў дысертацыю па даследаванні флаванаідаў і, маючы вольны час, зацікавіўся малекулярнай біялогіяй. Пасля абароны дысертацыі ў студзеня 1969 года Робертс пераехаў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе інтэнсіўна займаўся транспартнай РНК і даведаўся пра працы Даніэла Натанса па рэстрыкцыйным ферментам, якія адкрылі шлях да дэталёвага вывучэння ДНК.
Адкрыў у 1977 годзе адначасова і незалежна ад Філіпа Шарпа перарывістую структуру гена.
У 1992 годзе перайшоў у біятэхналагічную кампанію Нью-Інгланд Біялабс, якая наладзіла вытворчасць рэстрыктаз для лабараторнага выкарыстання.
↑Humanist Manifesto II(нявызн.)(недаступная спасылка). American Humanist Association. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана October 4, 2012.
Bartnik, E (1994). "Nobel prizes in physiology, medicine and chemistry in 1993". Postepy Biochem. 40 (1): 4–5. PMID8208634.
Boman, H (December 1993). "1993 Nobel Prize in physiology and medicine". Tidsskr. Nor. Laegeforen. 113 (30): 3666–7. PMID8278945.
Carr, K (October 1993). "Nobel goes to discoverers of 'split genes'". Nature. 365 (6447): 597. doi:10.1038/365597a0. PMID8413620.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).