Джон Майкл Бішап нарадзіўся 22 лютага1936 года ў Ёрку (Пенсільванія) у сям’і лютэранскага святара. Cкончыў невялікую вясковую школу, затым правінцыйную вышэйшую школу. Сяброўства з сямейным урачом Робертам Кафам стымулявала яго цікавасць да біялогіі чалавека. Вырашыўшы паступаць у медыцынскую школу, Бішап спачатку скончыў Гетысбургскі каледж, а затым пачаў вывучаць медыцыну ў Гарвардскім універсітэце.
Cваю кар’еру пачаў, працуючы ў Нацыянальным інстытуце алергіі і інфекцыйных захворванняў, які з’яўляецца часткай Нацыянальнага інстытута здароўя. Затым ён правёў год, працуючы для інстытута імя Генрыха Петэ ў Гамбургу, Германія, а пасля перайшоў на факультэт Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска ў 1968 годзе.[16] Бішап застаўся на кафедры ў школе з 1968 года, і быў рэктарам універсітэта з 1998 па 2009 год.[17] Ён з’яўляецца дырэктарам Лабараторыі Бішапа[18].
Бішап з’яўляецца вядомым дзякуючы сваёй працы па рэтравірусных анкагенаў, якая прынесла яму Нобелеўскую прэмію. Працуючы разам з Харальдам Вармусам ў 1980-х гадах, ён адкрыў першы чалавечы анкаген, c-Src. Іх вынікі дазваляюць зразумець, як злаякасныя пухліны ўтвараюцца са змяненняў у нармальныя гены клеткі. Гэтыя змены могуць быць выкліканы вірусамі, выпраменьваннем ці ўздзеяннем некаторых хімічных рэчываў.[19]
Аўтар навуковых прац па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4