Абсалютныя адзнакі паверхні ў асноўным 150—180 м. Сучасны рэльеф створаны паазерскім ледавіком. Асноўную тэрыторыю займае плоская і слабахвалістая марэнная раўніна з ваганнямі адносных вышынь 5-7 м, ускладненая лагчынамі, тэрмакарставымі западзінамі, азёрнымі катлавінамі, да якіх прымыкаюць камы і озавыя грады вышынёй 5-12 м, даўжынёй да 12 км.
Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы на марэнных суглінках, месцамі эрадзіраваныя. Па паніжэннях, лагчынах, катлавінах дзярнова-падзолістыя, радзей тарфяна-балотныя глебы. Сустракаюцца рэдкія для Паазер’я дзярнова-карбанатныя глебы. Сельскагаспадарчая асвоенасць 30—40 %, на поўдні і паўднёвым усходзе 40—50 %.
Лясістасць 20—30 %. Дамінуюць невялікія масівы хваёвых, яловых, шэраальховых, бярозавых лясоў, на нізінных балотах — чарнаальховых. Лугі нізінныя дробнаасаковыя, сухадольныя разнатраўна-злакавыя. Балоты вярховыя і нізінныя.
Літаратура
Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3