Хамад ібн Іса Аль Халіфа (араб.حمد بن عيسى آل خليفة; нарадзіўся 28 снежня1950 года ў Рыфе, Бахрэйн) — дзейсны кароль Бахрэйна (з 2002 года), да гэтага быў эмірам (з 1999 года). Пасля свайго бацькі кароль Хамад правёў палітычную рэформу ў каралеўстве, якая ўключала вызваленне палітычных зняволеных, надзяленне жанчын правам голаса, і правядзенне парламенцкіх выбараў.
Ён сын Ісы бін Салмана Аль Халіфа, папярэдняга эміра. Ён і яго жонка, Шаіка Сабіка бінт Ібрагім Аль Халіфа, мелі шасцёра дзяцей: Салмана бін Хамада бін Іса Аль Халіфа (нарадзіўся 21 кастрычніка1969 года), Шэйха Абдулу (30 чэрвеня1975 года), Шэйха Халіфа (4 ліпеня1977 года) і Шэйха Наджла (20 мая1981 года). Малодшы сын караля, 15-гадовы прынц Фаісал ібн Хамад Аль Халіфа, загінуў у аўтамабільнай катастрофе 13 студзеня2006 года.