Facebook (чытаецца як [ˈfeɪsˌbʊk] ці Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаваная ў 2004 годзе Маркам Цукербергам і яго суседзямі па пакоі падчас навучання ў Гарвардскім універсітэце[7]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукерберг у 23 гады стаў самым маладым мільярдэрам у свеце[8]. Першапачаткова сайт быў названы thefacebook.com, але пазней быў зменены на сучасны варыянт facebook і дасяжны толькі для студэнтаў гэтага ўніверсітэта. Аднак затым доступ быў пашыраны для іншых універсітэтаў Бостана, а пасля і для студэнтаў усіх навучальных устаноў ЗША, якія маюць электронны адрас у дамене .edu. Пачынаючы з верасня 2006 года сайт быў адкрыты для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросце ад 13 год. Аўдыторыя Facebook перавышае 700 мільёнаў карыстальнікаў[9]. Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнай ацэнцы кампаніі склаў 700 млн долараў ЗША[10]. Станам на ліпень 2011 года ў Facebook было зарэгістравана 299 тыс. карыстальнікаў з Беларусі (103 месца ў спісе краін). Сярэдняя пранікненне склала 3,11 % ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 6,75 %[11]. ФункцыіFacebook дазваляе ствараць профіль з фотаздымкамі, запрашаць сяброў, дасылаць паведамленні, змяняць свой статус. Facebook таксама дае магчымасць ствараць суполкі па інтарэсах. У 2007 годзе Facebook абвясціў ініцыятыву, якая дазваляе пабочным праграмістам ствараць праграмы для пэўных паслуг і зарабляць на гэтым[12]. Дадзеная акцыя дазваляе інтэграваць шматлікія функцыі (гульні, прылады абмену музыкай ды відэа), што ў сваю чаргу, стымулявала актыўнасць карыстальнікаў. Facebook прапаноўвае мноства функцый, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць камунікаваць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Трымальнікі ўліковых запісаў могуць кантраляваць узровень доступу да прыватнай інфармацыі, якая апублікаваная ў профілі, а таксама вызначаць, хто мае доступ да той ці іншай часткі. Зноскі
Спасылкі
|