Нарадзіўся 30 студзеня1962 года ў Амане. Бацька - кароль Хусейн бен Талал. Абдала - прамы нашчадак прарока Мухамеда ў 43-м пакаленні[4]. У Іарданіі спадчынніка называлі "замежнікам", бо ён нарадзіўся ў шлюбе Хусейна з англічанкай.
Пачатковую адукацыю атрымаў у Ісламскім адукацыйным каледжы ў Амане (Islamic Educational College in Amman). Скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію Сандхерта, Оксфардскі ўніверсітэт і курсы афіцэраў брытанскіх войскаў. Прайшоў стажыроўку ў батальёне Каралеўскай кавалерыі Брытанскіх узброеных сіл у якасці камандзіра. У 1988 годзе атрымаў ступень магістра па міжнародных пытаннях у Джорджтаўнскім універсітэце(англ.) (бел. (ЗША). Калі Абдала вярнуўся ў Іарданію, яму прысвоілі званне старэйшага лейтэнанта. У студзені 1992 года назначаны камбатам бранетанкавага палка. У 1994 годзе атрымаў званне брыгаднага генерала.
Асабістае жыццё
Абдала II — кваліфікаваны вадалаз, парашутыст і пілот. Захапляецца аўтаралі, калекцыянуе зброю, з'яўляецца вялікім знаўцам японскай кухні. У 1995 годзе зняўся ў эпізадычнай ролі ў серыяле Зорны шлях: Вояджэр, прыхільнікам якога ён з'яўляецца. Вядзе вялікае асабістае сяброўства з экс-прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам.
Жанаты на каралеве Раніі, палесцінцы па паходжанні[5]. Чацвёра дзяцей (два сына і дзве дачкі).
Ваенныя званні
фельдмаршал (7 лютага 1999 г., Іарданія)
маршал Каралеўскіх Іарданскіх ВПС (7 лютага 1999 г.)