Паходзіць з дынастыі Хашымітаў. Скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію ў Сандхёрсце (Вялікабрытанія). Са жніўня 1952 выконваў абавязкі караля (бацька быў псіхічна хворы), з мая 1953 кароль. Адыгрываў важную ролю ва ўрэгуляванні Блізкаўсходняга канфлікту і ў блізкаўсходняй палітыцы ў цэлым. У 1970—71 выдаліў з Іарданіі атрады Арганізацыі вызвалення Палесціны. Удзельнік падпісання мірных пагадненняў паміж Іарданіяй і Ізраілем (1994).