Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973). Падчас навучання ў БДУ стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаха «Мілавіца» (1974—1976), за што выклікаўся ў КДБ, для «прафілактычных гутарак». Разам з В. Мудровым у 1970—1980-х узяў удзел у памнажэнні і пашырэнні шэрагу забароненых на той час беларускіх выданняў, сярод якіх быў «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» В. Ластоўскага.
Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, затым звярнуў на сябе ўвагу як арыгінальны эсэіст і паэт.
Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.
Творы У. Арлова перакладаліся на шмат якія мовы, у т. л. на англійскую, нямецкую, польскую, шведскую, чэшскую, украінскую, венгерскую, французскую, румынскую, рускую, эстонскую, літоўскую, латышскую, славацкую, грузінскую ды інш. Больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990 эсэ «Незалежнасць — гэта…».
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» ды інш.
Пераклаў з рускай мовы на беларускую кнігу Мікалая Улашчыка «Была такая вёска» (1989), з украінскай мовы на беларускую кнігі Валерыя Шаўчука «Забойства Пятра Невядомага» (1993), Аляксандра Ірванца «Роўна / Ровно» (2007).
«Уладзімір Арлоў — майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданне стылем і сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).
Бібліяграфія
Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986
Дзень, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988
Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989
Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990
Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991
Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992
«Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992
Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992
Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993
Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994
Таямніцы полацкай гісторыі. Гістарычныя эсэ. — Мн., 1994, 2000, 2002, 2008
Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995
Тайны полоцкой истории. Исторические эссе. — Мн., 1995, 2012
Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003
Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998
Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998
Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998
Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня, 1999, 2000, 2002
Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны асветніцы. — Мн., 2000
Requiem dla piły motorowej. Proza. — Białystok, 2000
Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001