У 1990 годзе стаў адным з стваральнікаў часопіса «Унія» і ініцыятарам аднаўлення Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі. Быў першым кіраўніком грэка-каталіцкай парафіяльнай супольнасці ў Мінску.
Аўтар цыклаў гістарычных і культуралагічных перадач «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры» на «Радыё Свабода».
Кнігі
Мой Картаген. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — 316 с.: іл.. — (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — ISBN 978-0-929849-72-0.