Святлана Баранкоўская |
---|
Святлана Баранкоўская на адкрыцці выстаўкі габеленаў у Цэнтральнай бібліятэцы Таліна |
Дата нараджэння |
1965 |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
мастачка |
Вучоба |
|
Член у |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святла́на Алякса́ндраўна Баранко́ўская (* 1965, Людзінава, Калужскай вобласці, РСФСР, СССР) — беларускі мастак. Жыве і працуе ў Віцебску.
Біяграфія
Скончыла Віцебскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «мадэльер-канструктар верхняй жаночай вопраткі» (1982—1986), мастацка-тэхналагічны факультэт Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1992—1997).
У 1986—1987 працавала закройніцай у Віцебску, пасля да 1990 — мастачкай-мадэльеркай у Куйбышаве.
Пасля сканчэння інстытуту — выкладчыца малюнку, жывапісу, гісторыі мастацтва, гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі (1997—2002). У 2001—2004 — выкладчыца кампазіцыі, малюнку і жывапісу ў школе № 25 горада Віцебску. У 2004 выкладала ў дзіцячай мастацкай школе № 1.
Член Саюза дызайнераў (2000) і Саюза мастакоў[1] (2003) Беларусі. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БСМ[2] (снежань 2013).
Мае дзвюх дачок: Юлію і Станіславу Гусаковых. Станіслава навучаецца па праграме імя Кастуся Каліноўскага ў Любліне[3].
Творчасць
Першая персанальная выстаўка мастачкі прайшла ў аршанскім этнаграфічным музеі «Млын»[4].
Святлана Баранкоўская працуе пераважна ў мастацкім тэкстылі і ручным ткацтве, стварае сцэнічныя касцюмы, піша кампазіцыі ў тэхніцы алейнага жывапісу[5]. Аднак найбольш паспяхова яе талент праявіўся ў стварэнні габеленаў, на якіх Святлана адлюстроўвае гісторыю Беларусі, звяртаецца да вытокаў нацыянальнага мастацтва, народнай творчасці. Сярод асоб, адлюстраваных на яе творах, Васіль Быкаў, Янка Купала[6], Максім Багдановіч, Тамаш Зан[4], Рыгор Барадулін[3], Уладзімір Караткевіч і інш. Сярод твораў гістарычнай тэматыкі — габелены «Зямля», «Жытняя баба», «Дрэва жыцця», «Мроі», «Сонца ў шкле», «Калі ласка», «Полацкі сшытак», «Царква Святога духа»[7]. У шэрагу твораў Святлана Баранкоўская звяртаецца да архаічных і паганскіх матываў, стылістыкі прымітыву, увасабляе ў сімвалічных вобразах веліч і спакой хрысціянскіх святыняў («Берагіня», «Іўліянія і Альгерд», «Данатаркі», «Малітва»).
Святлана Баранкоўская — сталая ўдзельніца гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Эстоніі, Англіі, Іспаніі, Ізраілі, Нарвегіі, Германіі, Турцыі, Францыі, а таксама ў калекцыях Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскага літаратурнага музея, галерэі Цэнтру імя Язэпа Драздовіча ў Германавічах, Віцебскай абласной бібліятэцы, Мінскай галерэі «Vilnius», мастацкай галерэі Рэбург-Локума, музеі-сядзібе Рэпіна «Здраўнёва».
У 2011 годзе Святлана Баранкоўская стала пераможцай Першага расійскана трыенале сучаснага габелена ў музеі-запаведніку «Царыцына» з габеленам «Апостал», прысвечаным Васілю Быкаву[6][8].
Стварае сцэнічныя касцюмы, распрацоўвае інтэр’еры памяшканняў.
Прэміі і ўзнагароды
- Дыплом 2 ступені на рэспубліканскай выставе «Новыя імёны» (1998)
- Ганаровая грамата ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама за ўнёсак у выхаванне маладога пакалення і актыўную творчую дзейнасць (2010)
- Дыплом за лепшую працу ў тэхніцы габелена ў намінацыі «Паэтыка вобразу» на Першым расійскім трыенале сучаснага габелена (2011)
- Граматы абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў
Зноскі
Літаратура
- Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т.. — Мн., 2010. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1.
- Марына Балвановіч. «Ткацтва, нібы каханне» // Гродзенская праўда. — 17 студзеня 2004. — С. 15.
Спасылкі