Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова г. Віцебска. У склад вучэбна-навукова-вытворчага комплексу ўніверсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў, 27 кафедраў, 4 навучальныя карпусы, 2 інтэрнаты, эксперыментальна-доследнае прадпрыемства, аспірантура, бібліятэка, спартыўна-аздараўленчы комплекс і інш. Навучаюцца каля 8000 студэнтаў на дзённым і завочным аддзяленні.
Навукова-педагагічныя кадры — 295 чалавек, сярод іх — 11 дактароў навук, 15 прафесараў, 116 кандыдатаў навук, 116 дацэнтаў. Ва ўніверсітэце працуюць 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў розных акадэмій, 2 заслужаныя дзеячы адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 заслужаны рацыяналізатар БССР.
Гісторыя
Да 1960-х гадоў у БССР шырока развівалася лёгкая прамысловасць. Пасля Вялікай Айчыннай вайны былі адноўленыя і пабудаваны новыя прадпрыемствы швейнай, трыкатажнай, абутковай і іншых галін прамысловасці. Савет Міністраў БССР ад 14 жніўня 1959 года зацвердзіў праектнае заданне на будаўніцтва ў г.Віцебску тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці.
Будаўніцтва інстытута ажыццяўлялася 38-м будаўнічым упраўленнем будтрэста № 9. Брыгада, якая будавала інстытут, атрымала ордэн Леніна. Здача ў эксплуатацыю навучальнага корпуса, першага інтэрната, вонкавых камунікацый і падсобных памяшканняў адбылася 1 верасня 1965 года.
Першы набор студэнтаў ажыццяўляўся па пяці спецыяльнасцях на шасці кафедрах інстытута. Паступова павялічваўся план прыёму студэнтаў, ствараліся новыя кафедры, кабінеты, лабараторыі, адкрываліся новыя спецыяльнасці, папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база. У лютым 1995 года інстытут прайшоў акрэдытацыю на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу па крытэрыях, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і з 20 красавіка1995 пераўтвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ).
Факультэты і кафедры
Да 2017 года
Эканамічны факультэт
Эканамічны факультэт (да 1997 года эканоміка-тэхналагічны) заснаваны ў 1997 годзе, з’яўляецца адным з найбуйнейшых ва ўніверсітэце.
У склад факультэта ўваходзяць 8 кафедраў :
кафедра эканомікі;
кафедра менеджменту;
кафедра эканамічнай тэорыі і маркетынгу;
кафедра камерцыйнай дзейнасці;
кафедра інфарматыкі;
кафедра замежных моў;
кафедра гісторыі і права;
кафедра філасофіі.
На факультэце навучаюцца больш за 1000 студэнтаў, працуюць 73 выкладчыка.
На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па сямі спецыяльнасцях:
менеджмент
Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт
маркетынг
Фінансы і крэдыт
Эканоміка і арганізацыя вытворчасці
Мастацка-тэхналагічны факультэт
Мастацка-тэхналагічны факультэт — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для тэкстыльнай прамысловасці. Пачаў функцыянаваць з 1971 года як інжынерна-тэхналагічны, з 1978 года — эканоміка-тэхналагічны, з 1997 года — мастацка-тэхналагічны. На факультэце працуе 72 выкладчыкі: 4 доктара навук, 32 кандыдата навук. Сярод іх: 2 прафесары, 28 дацэнтаў. Сярод выкладчыкаў творчых дысцыплін — 18 членаў Беларускага Саюза Дызайнераў і 7 членаў Беларускага Саюза Мастакоў.
У склад факультэта ўваходзяць 5 кафедр:
Кафедра дызайну
Кафедра прадзення натуральных і хімічных валокнаў
Кафедра ткацтва
Кафедра тэхналогіі трыкатажнай вытворчасці
Кафедра тэарэтычнай і прыкладной матэматыкі
Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па наступных спецыяльнасцях, напрамках і спецыялізацыях:
дызайн аб’ёмны;
дызайн камунікатыўны;
дызайн прадметна — прасторавага асяроддзя;
дызайн касцюма і тканін.
З 2012 года ўніверсітэт пачаў прыём і падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці «Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў». У працэсе навучання студэнты размяркоўваюцца на 2 новыя напрамкі: вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і менеджмент) і вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і праектаванне).
Факультэт мае аспірантуру, дактарантуру і магістратуру па спецыяльнасці «Тэхналогія і першасная апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны».
Механіка-тэхналагічны факультэт
Механіка-тэхналагічны факультэт створаны ў жніўні 1969 года. Больш 600 студэнтаў.
Кафедры:
Кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці
Кафедра машын і апаратаў лёгкай прамысловасці
Кафедра машын і тэхналогій высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі
Кафедра аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей
Кафедра фізікі
Кафедра механікі
Кафедра інжынернай графікі
На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 5 спецыяльнасцях:
машыны і апараты тэкстыльнай, лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання;
аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей;
тэхналогія абсталявання высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі.
Канструктарска-тэхналагічны факультэт
Канструктарска-тэхналагічны факультэт арганізаваны ў чэрвені 1987 года ў выніку зліцця двух факультэтаў: «швейнай вытворчасці» і «Абутковая вытворчасці».
У склад факультэта ўваходзяць 6 кафедраў:
Кафедра канструявання і тэхналогіі адзення
Кафедра канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры
Кафедра аховы працы і прамысловай экалогіі
Кафедра хіміі
Кафедра стандартызацыя
Кафедра фізвыхавання
На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 4 спецыяльнасцях:
канструяванне і тэхналогія адзення;
канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры;
таваразнаўства і экспертыза тавараў;
метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя (лёгкая прамысловасць).
Завочны факультэт
Завочны факультэт арганізаваны ў 1965 годзе. Завочным факультэтам кіруе Цімафееў Анатоль Міхайлавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
На факультэце рыхтуе без адрыву ад вытворчасці спецыялістаў для лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, машынабудавання і іншых галін народнай гаспадаркі:
фінансы і крэдыт (кваліфікацыя — эканаміст);
эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (кваліфікацыя — эканаміст-менеджар);
машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці і бытавога абслугоўвання (кваліфікацыя — інжынер-механік);
аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (кваліфікацыя — інжынер па аўтаматызацыі);
тэхналогія пражы, тканін, трыкатажу і нятканых матэрыялаў (кваліфікацыя — інжынер-тэхнолаг).
Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі
Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі рыхтуе абітурыентаў да паступлення ва ўніверсітэт па наступных напрамках:
падрыхтоўчае аддзяленне ( дзённая, завочная формы навучання) ;
курсы:
вячэрнія ;
для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання ;
двухтыднёвыя, для абітурыентаў перад уступнымі экзаменамі.
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў створаны пры ўніверсітэце ў 1989 годзе. На факультэце праходзяць перападрыхтоўку больш за 200 слухачоў, больш як 300 чалавек штогод павышаюць кваліфікацыю, каля 1300 студэнтаў атрымліваюць вышэйшую адукацыю.
З 2017 года
У 2017 годзе праведзена структурная рэарганізацыя ўніверсітэта.[2]
Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі
Кафедры:
Інфармацыйныя сістэмы і аўтаматызацыя вытворчасці
Тэхналогія машынабудавання
Цеплаэнергетыка
Фізіка і тэхнічная механіка
Спецыяльнасці:
Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (кваліфікацыя: інжынер па аўтаматызацыі)
Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)
Камп'ютарная мехатроніка (кваліфікацыя: інжынер)
Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій (кваліфікацыя: інжынер)
Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый (кваліфікацыя: інжынер-энергетык)
Вытворчасць адзення, абутку і скургалантарэйных вырабаў
Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў
Таваразнаўства і экспертыза тавараў
Факультэт дызайну
Кафедры:
Дызайн и мода
Замежныя мовы
Сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны
Фізічная культура і спорт
Спецыяльнасці:
Дызайн віртуальнага асяроддзя
Дызайн камунікатыўны
Дызайн касцюму і тканін
Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя
Завочны факультэт
Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
Універсітэцкі кампус
Карпусы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Першы корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 31 жніўня 1965 года. Колькасць паверхаў — 4. Агульная плошча — 11645 м².
Другі корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 1971 год. Колькасць паверхаў — 4. Агульная плошча — 4754 м².
Трэці корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: пасля рэканструкцыі інтэрната № 1. Колькасць паверхаў — 5. Агульная плошча — 4119 м².
Чацвёрты корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2005 год. Першы пускавы комплекс УЛК УА «ВДТУ»: зала пасяджэнняў Савета, музей гісторыі ўніверсітэта, выставачная зала кафедры дызайну, выставачная зала інавацыйных распрацовак, 24 аўдыторыі. Рабочая плошча — 2261 м². Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2007 год. Другі пускавы комплекс УЛК УА «ВДТУ»: эканамічны факультэт, у тым ліку дэканат, кафедра эканомікі, кафедра камерцыйнай дзейнасці, кафедра менеджменту, кафедра эканамічнай тэорыі і маркетынгу, кафедра інжынернай графікі, кафедра інфарматыкі, у тым ліку 2 камп’ютарныя залы. Дэканат ФПК і ПК, цэнтр інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку выдавецкі аддзел, 4 камп’ютарныя залы, чытальная зала эканамічных навук. Аддзел аховы працы, буфет на 40 месцаў, 14 аудыторый. Рабочая плошча 3158 м².
Пяты корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2011 год. Колькасць паверхаў — 4.
Навукова-тэхналагічны парк ВДТУ
Рэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта» пачало сваю працу 24 жніўня 2010 года. У структуры — уласнае канструктарскае бюро, навукова-даследчая лабараторыя, эксперыментальна-даследчая вытворчасць і планава-эканамічны сектар.
Структурныя падраздзяленні
Эксперыментальна-даследчае прадпрыемства
На эксперыментальна-даследчым прадпрыемстве ўкараняюцца новыя тэхналогіі, распрацаваныя ў ВДТУ.
Музей ВДТУ
Музей гісторыі ўніверсітэта размяшчаецца ў вучэбна-лабараторным корпусе № 4. Экспазіцыя музея распавядае пра гісторыю стварэння ўніверсітэта, пра вучоных, якія працавалі ў ім у розныя гады, пра сучасную дзейнасць універсітэта. На стэндах — матэрыялы, прысвечаныя першым выкладчыкам, развіццю навукі ў ВНУ, мастацкай самадзейнасці, спорту, студэнцкаму будаўнічаму руху.
Крама ВДТУ
На падставе загаду рэктара і рашэння выканкама адміністрацыі Кастрычніцкага раёна №200 ад 19.04.2006 г. створана «Крама ВДТУ», з’яўляецца адасобленым структурным падраздзяленнем універсітэта. Зачынена восенню 2008 года.
Дом мадэляў ВДТУ
Студэнцкі Дом Мод заснаваны ў 2006 годзе ініцыятыўнай групай ВДТУ кафедры КТФ. Дырэктар Студэнцкага Дома Мод - Хімдыят Надзея Анатольеўна, член Беларускага Саюза Дызайнераў. Калекцыі ствараюць студэнты.
Спарткомплекс ВДТУ
Студэнцкі спартыўны комплекс мае басейн, фітнес-залу і трэнажорную залу.
Санаторый-прафілакторый
Пры ўніверсітэце адкрыты студэнцкі санаторый-прафілакторый на 50 месцаў. Студэнцкі санаторый-прафілакторый адкрыты ў 1973 годзе на базе інтэрната № 2, з’яўляецца адзінай аздараўленчай установай сярод тэхнічных навучальных устаноў г. Віцебска і Віцебскай вобласці. У лютым 2005 года выдадзена ліцэнзія на права медыцынскай дзейнасці, а ў красавіку 2006 года прафілакторый прайшоў атэстацыйную камісію ў г. Мінску на статус «Студэнцкі санаторый-прафілакторый».
Працуюць тэрапеўтычны кабінет, працэдурны кабінет, фізіятэрапеўтычны кабінет, гразелячэбніца.
Кабінеты аснашчаны сучаснымі медыцынскімі прыладамі і апаратурай, медыкаментамі.
Культурнае жыццё ВДТУ
Ва ўніверсітэце працуе студэнцкі клуб. Праводзяцца тэматычныя вечары, сустрэчы, канцэрты мастацкай самадзейнасці. Дзейнічае народны харэаграфічны ансамбль «Віцябланка», вакальная студыя. Штогод ва ўніверсітэце ладзіцца фестываль «Залатая мелодыя восені», у якім прымаюць удзел калектывы мастацкай самадзейнасці ўсіх факультэтаў. На базе ўніверсітэта створана Віцебская абласная ліга МГА «Беларускі КВЗ», праводзіцца Віцебскі рэгіянальны конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна». Штогод праводзіцца Міжнародная навуковая канферэнцыя.